Слова Божае
Пётр падышоў да Езуса і сказаў Яму: Пане, калі мой брат будзе грашыць супраць мяне, колькі разоў я павінен прабачаць яму? Ці аж сем разоў? Езус адказвае яму: Не кажу табе, што аж сем разоў, але ажно семдзесят сем разоў.
Таму Валадарства Нябеснае падобнае да караля, які захацеў разлічыцца са сваімі слугамі. Калі ён пачаў разлічвацца, прывялі да яго аднаго, які вінен быў яму дзесяць тысячаў талантаў. Паколькі той не меў чым заплаціць, то гаспадар загадаў прадаць яго і жонку, і дзяцей, і ўсё, што ён меў, і заплаціць. Тады, упаўшы, слуга кланяўся перад ім і казаў: Будзь велікадушны да мяне, і ўсё табе аддам. Гаспадар, злітаваўшыся над гэтым слугою, адпусціў яго і дараваў яму доўг. А калі гэты слуга выйшаў, знайшоў аднаго з сабратоў сваіх, які вінен быў яму сто дынараў, і, схапіўшы яго, душыў, кажучы: Аддай мне, што вінен. Тады сабрат яго ўпаў да ног ягоных і маліў яго, кажучы: Будзь велікадушны да мяне, і аддам табе. Але той не захацеў, а пайшоў і пасадзіў яго ў вязніцу, пакуль не аддасць доўгу.
Сабраты яго, убачыўшы, што здарылася, засмуціліся і, прыйшоўшы, расказалі гаспадару свайму ўсё, што cталася. Тады гаспадар ягоны паклікаў яго і сказаў: Нягодны слуга! Увесь твой доўг я дараваў табе, таму што ты папрасіў мяне; ці ж не належала і табе змілавацца над сабратам тваім, як і я змілаваўся над табою? I, разгневаўшыся, гаспадар ягоны аддаў яго мучыцелям, пакуль не верне яму ўсяго доўгу. Так і Айцец Мой Нябесны зробіць вам, калі кожны з вас ад сэрца вашага не даруе брату свайму.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Мне варта вылучыць час, каб паспрабаваць убачыць, як заклік да прабачэння ўплывае на мяне. Прабачаць раз за разам – няпростая справа. Гэта азначае адпусціць мае запаветныя крыўды. Яны з’яўляюцца цяжарам для мяне, а не для таго, на каго я крыўдую. У малітве «Ойча наш» тэма прабачэння займае такое ж цэнтральнае месца, што і просьба пра хлеб наш штодзённы. Нішто так выразна не адрознівае дух Хрыста ад іншых духаў, чым гэта.
- Пане, прабачаць ад усяго сэрца – гэта ласка, аб якой трэба маліцца. Я не магу зрабіць гэта самастойна, і ведаю гэта. Часта я “нягодны слуга”! Ты заўсёды такі добры да мяне, але я магу быць такім жорсткім з тымі, хто мяне крыўдзіць. Злітуйся нада мною і перамяні маё сэрца!
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Прабачаць можа быць зусім не лёгка. К. С. Льюіс піша: «Усе кажуць, што прабачэнне - гэта цудоўна, да тых часоў, пакуль ім самім не даводзіцца прабачаць». Але калі я не магу прабачыць, я апыняюся прыкаваным да ўчыненага мне зла. Я не магу рухацца наперад. Наколькі я вольны? Ці не звязаны я пачуццём крыўды?
- Калі мы павінны быць гатовыя прабачаць семдзесят сем разоў, мы павінны таксама быць гатовыя прасіць аб прабачэнні і верыць, што нам прабачаць, семдзесят сем разоў. Ці часта я ў сваіх адносінах з іншымі людзьмі прабачаю і атрымліваю прабачэнне, ці гэта ў маім жыцці здараецца рэдка?
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Уменне прабачаць падобна ўменню ствараць нешта новае, уменне, якое выходзіць за межы існуючых фактаў. Прабачэнне распазнае ў людзях глыбока схаваную дабрыню, нягледзячы на тое, што яны зрабілі.
- Як адзначае тэолаг Рамана Гуардзіні: няма прабачэння, калі нехта прагне пакарання. Прабачэнне азначае дараваць і цалкам адпусціць, перамяняючы вінаватага ў новага чалавека. Гэта патрабуе велізарнай міласэрнасці.
- Справядлівасць можа апынуцца ворагам любові. Несумненна справядлівасць – гэта добра с пункту гледжання права. Мы часта чуем, як людзі кажуць: "Мы жадаем, каб правасуддзе здзейснілася". Але літасць і прабачэнне значна больш вялікадушныя: "Мы жадаем, каб чалавек напоўніўся дабрынёй і ажыў".
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Сёння мы молімся вельмі знаёмым урыўкам Евангелля. Прыпавесць аб неміласэрным крэдыторы. Прачытай яе яшчэ раз і пасля адзнач, якія словы закранулі мацней за ўсе астатнія.
- Міласэрнасць – адна з наймацнейшых боскіх якасцяў, калі можна так выказацца. Нішто, акрамя міласэрнасці, народжанай са спачування, не можа дараваць доўг, як у прыпавесці. Затым мы пакліканыя быць міласэрнымі, як і атрымалі міласэрнасць. Міласэрнасць глыбейшая за прабачэнне; яна глядзіць у сэрца іншага чалавека і ставіць сябе на яго месца. Яна нясе спагаду і дзейснае ацаленне.
- Я ў пакоры прыходжу да Бога, які прабачае мне ўсё і любіць мяне. Бывае, мне складана прыняць Божае прабачэнне, але разважаючы над яго шчодрасцю, я вучуся дараваць іншым больш свабодна і ахвотна.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Тагачасныя слухачы Езуса зразумелі б, што гэтая прыпавесць тычыцца не мясцовых падзей, а звычаяў Рымскай імперыі. Усё ў гісторыі перабольшана, каб падкрэсліць, што толькі прабачэнне і міласэрнасць могуць выратаваць свет. У прыпавесці гаспадар выяўляе, што адзін з яго слуг вінен яму дзесяць тысячаў талантаў, або сто мільёнаў дынараў. Рашэнне гаспадара жорсткае: прадаць слугу і яго сям'ю. Гэта было забаронена габрэйскім законам і не вярнула б яму грошы, але стала б папярэджаннем для іншых. Але калі слуга просіць аб літасці, гаспадар даруе ўвесь доўг і вяртае яго на службу.
- Затым гэты слуга адмаўляе ў прабачэнні і літасці да іншага слугі, які быў вінен яму заробак за 100 дзён. Калі ж гаспадар даведаўся аб гэтай бессардэчнасці, ён таксама стаў жорсткім і адклікаў сваё прабачэнне.
- Усё ідзе не так, таму што ў свеце міласэрнасць і прабачэнне – рэчы няпэўныя. Але ў Валадарстве Божым яны непахісныя. Пане, дазволь мне спадзявацца на Тваё прабачэнне і міласэрнасць да свету, які збіўся з дарогі, і мець спагаду да маіх крыўдзіцеляў.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Напэўна, Пётр быў шакаваны, даведаўшыся, што шлях прабачэння не ведае канца. Але пазней ён усцешыцца, таму што Езус даруе яму яго адрачэнне. Ён убачыў, што калі Бог ніколі не перастае прабачаць яму, ён павінен старацца дараваць іншым. Толькі тыя, хто прабачае, належаць да Божага Валадарства.
- Пане, прабачаць ад усяго сэрца – гэта ласка, аб якой трэба маліцца. Я не магу зрабіць гэта самастойна, і ведаю гэта. Часта я «нягодны слуга»! Ты заўсёды такі добры да мяне, але я магу быць такім жорсткім з тымі, хто мяне крыўдзіць. Злітуйся нада мною і перамяні маё сэрца!