Слова Божае
Езус сказаў сваім вучням: Паглядзіце на смакоўніцу і на ўсе дрэвы. Калі яны ўжо распускаюцца, то, убачыўшы гэта, ведаеце самі, што ўжо блізка лета. Так і вы, калі ўбачыце, што гэта адбываецца, ведайце, што наблізілася Валадарства Божае. Сапраўды кажу вам, не міне пакаленне гэтае, як усё збудзецца. Неба і зямля пройдуць, слова ж Маё не праміне.
Лк 21:29-33
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Езус папярэджвае аб вялікіх сацыяльных катаклізмах. Ён не кажа нам адводзіць позірк. І ўсё ж адразу запэўнівае, што Валадарства Божае блізка. Як я рэагую на тое, што здараецца са мной, па ўсім свеце? Што ў наш час пацвярджае словы Езуса аб набліжэнні Валадарства?
- Падобна штогадоваму пладанашэнню смакоўніц, якое можна назіраць, Бог пастаянны і нязменны ў сваёй праўдзівасці і вернасці. Малітва, якая грунтуецца на Божым слове, дае нам бяспеку і любоў. Пасярод разнастайных прыродных, эканамічных і іншых крызісаў Божае слова прапануе праўду і цвёрдую аснову: гэта скала, на якой мы стаім і на якой супрацьстаім сілам зла. Слова Божае, вернасць у спаўненні абяцанняў, а таксама любоў Бога ніколі не пакінуць нас. Езус дае тое, што ніколі не прамінае. А мы можам знайсці Яго ў малітве.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Езу, здаецца, што Ты шмат чаму навучыўся ў прыроды! Адары і мяне такім успрыманнем таго, што вакол мяне, каб праз гэта я мог бачыць прысутнасць, дзеянне і любоў Бога ў маім жыцці.
- Прыклад смакоўніцы нагадвае мне пра іншую смакоўніцу, якой далі яшчэ час, каб прынесці плён. Ці хапае мне мужнасці пачаць усё нанова, калі ў мяне нешта не атрымліваецца з першага разу?
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Якія знакі Божай працы я заўважаю сёння? У маім жыцці? У навакольным свеце?
- Сусвет – такі старажытны, што розум нават палохаецца, спрабуючы ўявіць мільёны год ягонага існавання. І ўсё ж, ён праходзіць; эфемерная рэч у параўнанні з Божым Словам, якое не праміне ніколі.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Мы чуем, што свет, у якім мы жывем, аднойчы міне, але словы Езуса, словы праўды і жыцця, не мінуць ніколі. Гэтыя словы ўяўляюць сабой бачанне жыцця і тых вечных каштоўнасцяў, якія паходзяць ад Бога.
- Набліжаючыся да канца літургічнага года, варта паразважаць, ці хочам мы належаць да Валадарства, якое адкрывае Езус. І не толькі належаць, але і зрабіць гэта справай нашага жыцця. Тады, незалежна ад таго, калі Ён прыйдзе паклікаць нас, мы бузем гатовыя.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Спасыланне на смакоўніцу нагадвае ранейшую прыпавесць пра дрэва, якому далі другі шанец прынесці плёны. Ці ёсць у мяне смеласць пачаць усё наноў, калі ляжу на ўзбоччы?
- Наколькі добра я распазнаю знакі часу - знакі, якія падказваюць мне, што каштоўна, а што мінае? Якія знакі жыцця і надзеі я бачу вакол сябе? Як часта спыняюся, каб заўважыць іх і атрымаць ад іх асалоду?
- Ці баюся я другога прыйсця Пана? Ці знаходжуся я ў радасным чаканні?