User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

Лк 18,9-14

Слова Божае

Езус расказаў такую прыпавесць некаторым упэўненым у сваёй праведнасці, якія пагарджалі іншымі: Два чалавекі зайшлі ў святыню памаліцца; адзін фарысей, а другі мытнік. Фарысей, стаўшы, маліўся сам сабе так: Божа, дзякую Табе, што я не такі, як іншыя людзі, рабаўнікі, несправядлівыя, распуснікі або як гэты мытнік. Пашчуся два разы на тыдзень, даю дзесяціну з усяго, што набываю.

А мытнік, стоячы воддаль, не адважваўся нават падняць вачэй да неба, але, б’ючы сябе ў грудзі, казаў: Божа, будзь міласцівы да мяне, грэшніка.

Кажу вам, што менавіта гэты пайшоў у дом свой апраўданы, а не той, бо кожны, хто ўзвышае самога сябе, прыніжаны будзе, а хто прыніжае сябе, узвысіцца.

Лк 18,9-14
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Гэта гісторыя супрацьлеглых падыходаў. Тое, як фарысей і мытнік бачылі сябе і Бога, уплывала на іх малітву. Няхай жа нам не забракне мудрасці і натхнення прызнаць праўду пра Бога і саміх сябе, каб мы маглі маліцца ў пакоры і шчырасці сэрца.
    • Вось, мы адолелі паўдарогі да Вялікага посту, добрая нагода праверыць, як нам ідзецца. Мы пачалі пост, засяроджваючыся на Богу, але, магчыма, штосьці змянілася. Давайце паспрабуем яшчэ раз зарыентавацца і заўважыць, як і дзе мы крочым. Можам даверліва прыйсці да Бога такімі, якія мы ёсць. Пане, дапамажы нам аднавіць нашыя велікапосныя пастановы і не спускаць з Цябе вачэй, працягваючы наш велікапосны шлях.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Гісторыя для ўсіх нас. Захаванне закона для габрэя – знак удзячнасці Богу за клопат і любоў. Наколькі складана нам прыняць, што Бог нас любіць без умоў і заслуг.
    • Я любімы не таму, што я добры, а таму, што Бог добры. Мая грэшнасць і няўдачы – не прычыны сумнявацца ў любові Бога, а хутчэй яшчэ больш дзівіцца Яго любові.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Абодва чалавекi, якiя прыйшлi ў святыню памалiцца, былi добрымi людзьмi. Фарысей, здолеў дакладна пералiчыць усе свае добрыя справы, але, на жаль, назваў сябе пры гэтым лепшым за iншыx. Нiхто з нас не можа сказаць перад Абліччам Бога, что ён пераўзыходзіць другога чалавека.
    • Мытнiк стаяу воддаль. Ён прызнавау перад Богам, што быў грэшным, але малiў аб лiтасцi. Ён лiчыу сябе нягодным нават падняць вочы да неба.
    • Папа Францішак часта нагадвае нам, што Бог нiколi не стамляецца прабачаць нам, але гэта мы стамляемся прасiць аб прабачэнні.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Адзін прыйшоў у храм усхваляць сябе, другі – хваліць Бога! Адзін - каб ні аб чым не прасіць, другі – каб прасіць усё. Бог з радасцю глядзіць на пакорнае сэрца і вядзе нас ад гордасці да пакоры, таму што Ен любіць нас і ганарлівых і пакорных.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Ці магу я хоць раз поўнасцю пазбавіцца ад фарысея ўва мне? Так лёгка адчуваць сябе лепшым за ўсіх у той ці іншай форме, адначасова не заўважаючы свае ўласныя недахопы. Толькі пакорнай малітвай мытара я магу быць абаронены ад гэтай небяспекі: "Божа, будзь міласцівы да мяне, грэшніка!"
    • Як проста мераць нашу дабрыню рэчамі, якія мы робім, а не тымі, якія напаўняюць нашыя сэрцы...
    • Я прашу ў Бога ласку шчырага сэрца.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Езус на самай справе не асуджае фарысея. Многае з таго, што ён рабіў, было добрым. Тым не менш, яго малітва была менш прыемная Богу, таму што ён спадзяваўся на сваю ўласную праведнасць, у той час як мытнік цалкам давяраў сябе Божай міласэрнасці. Адзін сканцэнтраваны на Богу, другі - на самім сабе.
    • Фарысей атрымлівае задавальненне ад усведамлення таго, што ён не здзяйсняе грахоў, якія робяць іншыя. Але рабіць тое ці не рабіць іншага зусім не так важна, як цалкам даверыцца ласцы Божай.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Ці я ўзрушаны і абураны гэтай прыпавесцю? Ці я таксама знайшоў фарысея і мытніка ў сваім сэрцы? Часам я не магу пазбегнуць пачуцця маральнай перавагі і святасці над іншымі, ці нават над канкрэтнай асобай, як бы ні стараўся гэтага не рабіць. У такія моманты адчуваю, што адпавядаю ўсім патрабаванням, у адрозненне ад іншых. Я прашу аб ласцы пакоры і аб святле, каб убачыць глыбокія карані пыхі ў маім сэрцы.
    • Можна правесці некаторы час, паўтараючы, – магчыма, у рытме дыхання, – малітву мытніка, якая прынесла яму прымірэнне з Богам: "Божа, будзь міласцівы да мяне, грэшнага"
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • «Божа, будзь міласцівы да мяне, грэшніка», - няхай гэтыя словы будуць маёй малітвай сёння і заўсёды. Я не павінен выходзіць з малітвы з удзячнасцю, што я не такі, як фарысей! Гэта Бог «апраўдвае» бязбожнага мытніка, адзіная заслуга якога ў тым, што ён стаў у праўдзе перад Богам.
    • Ці заўсёды я шчыры з самім сабой, калі стаю перад Табой, Пане? Ты бачыш маё беднае сэрца. Гэта і ёсць я, якога Ты любіш з усімі маімі заганамі. Прашу, дай мне сапраўднай пакоры.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Езус расказвае прыпавесці, каб дапамагчы нам зразумець, кім насамрэч ёсць Бог. Ён выкарыстоўвае знаёмы і паўсядзённы вопыт, але потым нечакана пераварочвае ўсё з ног на галаву. І мы сыходзім здзіўленымі, узрушанымі, магчыма, шчаслівымі, што Божы спосаб мыслення і дзеяння так адрозніваецца ад нашага.
    • Слухачы чакаюць, што Езус пахваліць фарысея, але ў Езуса Бог заступаецца за пагарджаных, грэшнікаў, тых, хто не выконвае закон. Ён паказвае, што Бог поўны спачування, неабыякавы да пакутаў ізгояў грамадства і бачыць зерне сумленнасці і дабра, схаванае ў чалавечым сэрцы. Мытнік пакорны, у адрозненне ад фарысея, ён просіць аб літасці і прабачэнні, якіх не заслугоўвае.
    • Паспрабуй маліцца малітвай мытніка: “Божа, будзь міласцівы да мяне, грэшнага!” І ты знойдзеш для сябе асаблівае месца ў Божым сэрцы. Там ты знаходзіш Бога, і Бог знаходзіць цябе.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Для таго, каб звярнуцца па дапамогу, патрэбна пакора. Менавіта яе знаходзім у мытніку, якога ў прыпавесці Езус супрацьпастаўляе фарысею. Мытнік зусім не быў ідэальным вернікам і наперадзе ў яго, напэўна, быў нялёгкі шлях навяртання, але ён адыходзіць са святыні апраўданым, бо звяртаецца да Бога з просьбай аб міласэрнасці, з пакорай прызнаючы сваю грахоўнасць.
    • Уся багатая хрысціянская традыцыя вучыць таму, што пакора, супрацьлегласць пыхі, — гэта галоўная цнота, якая адкрывае нас на Божую ласку.
    • Сапраўдная пакора — штосьці цалкам адрознае ад хворага самапрыніжэння; ад таго, каб лічыць сябе «нічым і нікім». Сутнасць пакоры — ва ўменні прызнаць сваё месца перед Богам і адносна іншых, шукаць сваю годнасць не ў параўнанні ўласных дасягненняў з чужымі, а ў той праўдзе, што я — Божае стварэнне, любімае Божае дзіця.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • “Божа, будзь міласцівы да мяне, грэшніка” – няхай гэтыя словы будуць маёй малітвай сёння і заўсёды. Я не павінен выходзіць з малітвы з удзячнасцю, што я не такі, як фарысей! Гэта Бог “апраўдвае” бязбожнага мытніка, адзіная заслуга якога ў тым, што ён стаў у праўдзе перад Богам.
    • Ці заўсёды я шчыры з самім сабой, калі стаю перад Табой, Пане? Ты бачыш маё ўбогае сэрца. Гэта і ёсць я, якога Ты любіш з усімі маімі заганамі. Прашу, дай мне сапраўднай пакоры і дай мне ласку прыняць Тваю вялікую любоў да мяне такога, які ёсць.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'