User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

Лк 10:38-42

Слова Божае

Прыйшоў Езус ў адну вёску. І жанчына па імені Марта прыняла Яго. У яе была сястра па імені Марыя, якая села каля ног Езуса і слухала Ягоныя словы. Марта ж была занятая многімі паслугамі. Яна, падыйшоўшы, сказала: Пане, ці Табе ўсё адно, што сястра мая пакінула мяне адну прыслугоўваць? Таму скажы ёй, каб дапамагла мне. 

Пан жа сказаў ёй у адказ: Марта, Марта, ты турбуешся і клапоцішся пра многае, а патрэбна толькі адно. Марыя ж выбрала найлепшую частку, якая не адымецца ў яе.

Лк 10:38-42
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Марта была гасціннай жанчынай, якая завіхалася з усіх сіл, каб накарміць Езуса з дарогі. Можам памаліцца сёння, каб і мы зрабілі дом для Езуса, бо Ён жадае быць з намі. Пане, дай нам шчодрасць служыць, свабоду мець месца для Цябе ў нашым жыцці і мужнасць быць Табе верным.
    • Марыя хацела быць насычанай Езусам, таму яна засяродзілася на адносінах з Ім і прысвяціла Яму ўвесь час. Яе прыярытэты вельмі ясныя. Няхай яна дапаможа нам вылучаць найважнейшае ў пошуку балансу ў жыцці. Добры Божа, дапамажы нам выбраць лепшую частку, якая пакіруе нашым жыццём і нашымі адносінамі з Езусам Хрыстом і адзін з адным, і ведаць, што мае большую і трывалую каштоўнасць.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Марта ж, занятая многімі паслугамі. Вопыт каранціну дапамог многім з нас усвядоміць, як мы адцягваем увагу на розныя штодзённыя справы і як важна мець выразны фокус у сваім жыцці. Гледзячы на Марту, я гляджу на сябе і чую, як Езус мякка дакарае мяне за тое, што я марную ўвагу на другасныя рэчы.
    • Езус не хваліць Марыю за тое, што яна з’яўляецца пасіўным слухачом: сапраўдны слухач Езуса - той, хто рэалізуе пачутае на практыцы. Я чую, як Езус заклікае мяне шукаць тое, што мае сапраўды важнае значэнне ў маім жыцці і жыцці маіх блізкіхі, і больш сур'ёзна ставіцца да гэтага.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Магчыма, чытаючы гісторыю пра Марыю і Марту, кожны раз я спантанна атаясамліваю сябе з адной з іх? Сёння я прашу Пана аб ласцы – умець заўважыць прыгажосць і каштоўнасць іншага чалавека. Калі адчую ўнутраны супраціў і жаданне застацца пры ўласных меркаваннях наконт іншай асобы, то паспрабую не пазбягаць гэтага, а зразумець, што Пан хоча мне сказаць.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Некаторыя біблісты адзначаюць, што гэты ўрывак Евангелля не супрацьпастаўляе працу і малітву, але здымае непатрэбныя абмежаванні. Усе прысутныя разумелі, што сядзець ля ног Езуса або слухаць любога рабіна было заняткам, зарэзерваваным выключна для мужчын. Яны, у сваю чаргу, могуць стаць настаўнікамі ў веры. Але тут Марыя выйшла з традыцыйнай ролі, паводле якой яна павінна заставацца ў жаночых колах, і Езус цалкам ухваляе яе ўчынак, запрашае Марту зрабіць тое ж самае.
    • У традыцыйнай інтэрпрэтацыі гэтага ўрыўка малітва і дзеянне супярэчаць адно другому. Мы таксама можам разумець гэта як ежа матэрыяльная супраць духоўнай. Мы можам задаволіцца меншай колькасцю прадуктаў ці абыйсціся без ежы некаторы час. Мы ніколі не можам дазволіць сабе ігнараваць глыбокія таямніцы быцця. Часам мы рухаемся ў процілеглы бок. Мы не прапускаем пасілкі, але забываемся спыніцца на некалькі хвілін, каб акунуцца ў глыбіню супакою і прысутнасці.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Людзі лёгка атаясамліваюць сябе з Мартай, бачучы яе занятасць і прагматызм. Яе роля можа здацца годнай і прымальнай, але Езус сцвярджае, што гэта не лепшы шлях. Дапамажы мне, Пане, не спыняцца на тым, што мяне задавальняе ці апраўдвае; дай мне ласку прагнуць таго, што Ты хочаш.
    • Марта, занятая многімі паслугамі, крытычна ставіцца да Езуса і Марыі. Я прашу аб ласцы быць прысутным, як Бог прысутнічае ўва мне і ў іншых. Я чую запрашэнне сесці каля ног Езуса і паслухаць Яго навучанне, нават калі маю шмат спраў.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'