User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

Мц 8:5-11

Слова Божае

Калі Езус увайшоў у Кафарнаум, падыйшоў да Яго сотнік і прасіў Яго, кажучы: Пане! Слуга мой ляжыць дома спаралізаваны і страшэнна пакутуе.

Езус кажа яму: Я прыйду і вылечу яго.

Сотнік жа сказаў у адказ: Пане, я не варты, каб Ты ўвайшоў пад дах мой, але скажы толькі слова, і ачуняе слуга мой. Бо і я чалавек падуладны, але маю пад сабою жаўнераў, кажу аднаму: Ідзі, і ідзе; і другому: Прыйдзі, і прыходзіць; і слузе майму: Зрабі тое, і робіць.

Пачуўшы гэта, Езус здзівіўся і сказаў тым, хто ішоў услед за Ім: Сапраўды кажу вам, ні ў кога ў Ізраэлі Я не знайшоў такой веры. Кажу ж вам, што многія  прыйдуць з усходу і захаду і сядуць за стол з Абрагамам, Ісаакам і Якубам у Валадарстве Нябесным.

Мц 8:5-11
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Нідзе ў Евангеллі мы не чуем, каб Езус выказваў такое радаснае здзіўленне.Рэдка каго Ён так шчыра хваліў, як гэтага язычніка, сотніка, прадстаўніка ненавіснай чужой дзяржавы. Гэты цуд нагадвае нам аб усеабдымнай прыродзе місіі Хрыста і перасцерагае нас не блытаць аднастайнасць з універсальнасцю.
    • У кожным урыўку Евангелля аб’яўляецца Бог. У сённяшнім урыўку Езус адкрывае спачуванне Бога. Я ўяўляю сабе гэтую сцэну, а потым прашу Хрыста прыйсці да мяне, вылечыць і напоўніць жыццём. Ягоная спагада – мой адпачынак.
    • Пане, сотнік заступіўся за свайго хворага слугу. Цяпер я заступаюся за хворых і немачных. Звыш таго, за ўвесь наш спакутваны свет, які Ты так любіш.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • The centurion amazed Jesus with his forthright expression and his respect. I pray that I may learn from my life as I live in a way that I hope helps others to live theirs.
    • Jesus saw that the kingdom of heaven was open and inclusive. I ask that I may preserve the same breadth of vision and generosity in my outlook.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • “Пане, я не варты…” Я кажу так на кожнай святой Імшы. Але што значаць для мяне гэтыя словы?
    • Сотнік усім сэрцам верыў у збаўчую моц Езуса. А я?
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Сотнік прасіў Езуса за свайго слугу, а не за сябе. За каго я хачу папрасіць сёння?
    • “Пане, я не варты”. Ці адчуваў я сябе падобным чынам калі-небудзь? Ці разумею хаця б час ад часу, што атрымліваю больш, чым заслугоўваю? Мы жывем у культуры, мяркуючы, што мы заслугоўваем мець усё, што прапануецца. А што думаеш ты?
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Нямногія маглі здзівіць Езуса, але гэты чалавек, рымскі сотнік, выказвае штосьці неверагоднае для ягонага стану: ён верыць, што Езус можа сказаць толькі слова і слуга ягоны будзе аздароўлены. Як і сотнік, я, магчыма, прызвычаіўся даваць і атрымліваць указанні. Ці здзіўляў я калі-небудзь Езуса сваей верай?
    • “Я прыйду і вылечу яго”. Езус ахінае Божым спачуваннем тых, хто прыходзіць да Яго, і паказвае, што валадаранне Бога не ведае межаў. Бог запрашае не толькі габрэяў, але і язычнікаў з усходу і захаду. Пане, адары мяне гэткім шырокім светапоглядам, як у Цябе.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'