Слова Божае
Езус сказаў сваім вучням: Але раней за ўсё гэта накладуць на вас рукі свае і будуць пераследаваць вас, аддаючы ў сінагогі і ў вязніцы, і паставяць перад каралямі і валадарамі за імя Маё. І будзе гэта вам на сведчанне. Таму пастанавіце ў сэрцы сваім не клапаціцца наперад, як абараніцца, бо Я дам вам вусны і мудрасць, якой не здолеюць супрацьстаяць ці супярэчыць праціўнікі вашыя.
Выдаваць вас будуць таксама бацькі, і браты, і родныя, і сябры, а некаторых з вас заб’юць. І ўсе зненавідзяць вас за імя Маё. Але і волас з галавы вашай не прападзе.
Цярпеннем сваім уратуеце жыццё вашае.
Лк 21:12-19
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- «Выдаваць вас будуць» нават тыя, хто найбольш блізкі для вас. Калі псуюцца адносіны, я разумею праўдзівасць гэтай засцярогі. Але ці веру я ў тое, што Бог настолькі блізкі да мяне, што лічыць кожны «з валасоў на маёй галаве»? Ці дапамагае гэта мне захоўваць раўнавагу і заставацца верным сваім прынцыпам?
- «Цярпеннем сваім уратуеце душы вашыя». Я разважаю над тым, як я гадамі пераадольваў цяжкасці. Ці ўмацаваўся я праз гэта? Магчыма, я стаў мацней, ведаючы, што Бог заўсёды працуе, каб ператварыць мае цяжкасці ў дабро.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Большасць з нас аднойчы сутыкаліся са здрадай і несправядлівым стаўленнем. У школе, у сям'і, на працы ці са знаёмымі мы на нейкім этапе адчулі смак нянавісці. Калі Езуса гэта спаткала, то і нас таксама можа. Ён кажа нам, што гэта яшчэ не канец. Мы будзем жыць. Мы не дазволім гэтаму вопыту патушыць нашую любоў і веру.
- Езус не абяцае лёгкага жыцця. Ён абяцае, што дасць нам словы і мудрасць, каб мы моцна трымаліся Добрай Навіны. Гэтая Добрая Навіна мае ў сабе таксама абяцанне нашага ўваскрасення. “Езу, я захапляюся Тваёй трываласцю. Ты вынес столькі горычы і непрыняцця; Цябе здрадзілі і забілі. Удзялі мне Сваёй трываласці, каб я выстаяў, калі стане цяжка!”
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Здрадзяць нават самыя блізкія... Калі псуюцца адносіны, я разумею праўдзівасць гэтай засцярогі. Але ці веру я ў тое, што Бог настолькі блізкі да мяне, што лічыць кожны «з валасоў на маёй галаве»? Ці дапамагае гэта мне захоўваць раўнавагу і заставацца верным сваім прынцыпам?
- «Цярпеннем сваім уратуеце жыццё вашае». Я разважаю над тым, як я гадамі пераадольваю цяжкасці. Ці ўмацаваўся я праз гэта? Магчыма, я проста сталею, разумеючы, што Бог заўсёды працуе, каб ператварыць мае цяжкасці ў дабро.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Як вы павінны рыхтавацца? Ніяк не трэба рыхтавацца! Заахвочванне да даверу – гэта выклік звыклай для нас трывозе і занепакоенасці, гэта запрашэнне жыць у цяперашнім моманце, калі Езус кажа нам: «Супакой вам!»
- Людзям лёгка вымяраць сваю самаацэнку па колькасці «лайкаў», якія яны атрымліваюць, але Езус заклікае нас не блытаць папулярнасць са шчасцем і заўважаць тое, што сапраўды важна.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Памолімся, каб у нас хапіла смеласці быць вернымі сваім хрысціянскім каштоўнасцям у самых розных жыццёвых абставінах. Няхай жа нас не бянтэжыць, што наша вера можа выклікаць гнеў і варожасць. Мы ўсё ж маем імкнуцца да праўды і любові, каб рассейваць неабгрунтаваныя страхі, якія могуць параджацца ў іншых з-за нашых перакананняў.
- Мы пакліканыя дапамагчы людзям зразумець, дзе сапраўдныя дабро і праўда. І мы робім гэта, клапоцячыся пра сумленне і імкнучыся ўвасобіць у жыцці гэтыя якасці як мага лепш. Правядзі некаторы час, прыносячы Богу любую частку свайго жыцця, у якой адчуваеш, што табе патрэбна больш мужнасці.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Вытрымка - гэта якасць, якая шануецца з часоў Быцця. Якуб змагаўся з Богам цэлую ноч, і тым самым выявіў, што мае сілы, пра якія не ведаў. Ён праявіў вынослівасць, мужнасць і ўпартасць і быў узнагароджаны за гэта - стаў патрыярхам вялікай нацыі.
- У духоўным жыцці надыходзіць час, калі можна выбраць альбо адчай, альбо трываласць. Святы Павел, звяртаючыся да рымлянаў, праслаўляе гэтую цноту: «Уціск нараджае цярплівасць, цярплівасць – вытрываласць, вытрываласць – надзею, а надзея не асароміць, таму што любоў Божая вылілася ў сэрцы нашыя праз Духа Святога, які дадзены нам» (Рым 5:4-5).
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Езус шчыра папярэджвае сваіх вучняў аб верагодным пераследзе. Гэтак станецца, бо яны будуць насіць Яго Імя, і ў рэальнасці ганенняў самыя сардэчныя адносіны будуць вымушаныя прайсці праз выпрабаванне: здрадзяць нават сябры і блізкія, на якіх бы ніколі не падумаў. Калі я разважаю цяжкасці, з якімі сутыкаюся з-за Імя Езуса, то малюся аб вернасці свайму хрысціянскаму пакліканню, а таксама за тых хрысціян, якія пакутуюць больш за мяне.
- Адначасова Езус абнадзейвае нас, абяцаючы дар слова і мудрасці, якія стануць абаронай перад абвінаваўцамі. Гэта гучыць парадаксальна побач з далейшымі словамі, што некаторых з вучняў заб’юць. Я гляджу на Ўкрыжаванага і бачу, што адбылося ў Яго Муцы і Змёртвыхпаўстанні. Дапамажы мне, Пане, аддаць сябе ў рукі Айца дарэшты, як Ты.
- Наколькі моцная мая вера? Ці падвяргалася яна сур'ёзным выпрабаванням? Ці ведаю, што супрацьлегласцю веры з'яўляецца не сумненне, а ўпэўненасць? Наколькі я ўмею давяраць у сваіх адносінах з іншымі?