Сардэчна вітаем! Запрашаем вас затрымацца на некалькі хвілін у "Прасторы малітвы", каб пабыць з Богам – тут і зараз, перад экранам камп'ютара. У гэтым вам дапамогуць увядзенне ў малітву і ўрывак Святога Пісання, абраны на сёння.
Для разважання і малітвы на гэтым тыдні
Езус з’яўляецца крыніцай любові, святла і праўды. Гэта важныя аспекты жыцця. Езус – крыніца любові, але мы не заўсёды гэта ўсведамляем. Можна вельмі лёгка заблытацца ў справах і мітусні. Можа ўзнікнуць спакуса забыцца пра Езуса і Яго чалавечнасць. Езус знаходзіў час на малітву, каб распазнаць волю Айца і адпачыць ад натоўпаў, якія ішлі за Ім. Мы таксама можам (і павінны) адпачываць, аднаўляць сілы і сваю цэласнасць, распазнаваць, які наступны крок будзе лепшым.
Дэйдра М. Паўэл