Ранішняя малітва
Божа міласэрны, я ведаю, што Ты са мною ў гэты новы дзень. Пакладзі зноў сэрца маё і любоў блізка ля сэрца і любові Езуса, Сына Твайго. Няхай сёння Дух Святы вучыць мяне быць яшчэ лепшым сябрам Езуса. Я давяраю Тваім далоням радасці і надзеі, працу і цярпенне, усяго сябе і ўсё, што ў мяне ёсць. З Марыяй я ахвярую Табе гэты надыходзячы дзень за місію Касцёла і ў інтэнцыі Святога Айца на гэты месяц:
Каб кожная краіна прыярытэтна і рашуча дзейнічала з мэтаю забяспечыць лепшую будучыню дзецям, асабліва церпячым. Амэн.
Вячэрняя малітва
Напрыканцы гэтага дня я на некаторы час спыняюся. Калі і ў якіх падзеях я распазнаваў, што Бог са мной? За якую ласку хацеў бы падзякаваць Богу? Бог унутры мяне. Без Яго ласкі мне таго не зразумець. Якія пачуцці ўва мне ў гэты час? Куды яны вядуць мяне? Бог хоча ўліць спакой і надзею ў сэрца. Дапамажы мне, Пане, прыняць Тваю прысутнасць у маім жыцці. Ойча наш...