User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2018-11-06

Божая прысутнасць

Я разважаю аб прысутнасці Бога навокал і ўва мне.
Стварыцель Сусвету, Сонца і Месяца, Зямлі,
кожнай малекулы, кожнага атама, – усяго, што ёсць:
Бог прысутны ў кожным удары майго сэрца. Бог са мной. Цяпер.

Свабода

Пане, Ты стварыў мяне свабодным.
Часцей за ўсё, я прымаю гэты дар як належны.
Натхні мяне жыць у свабодзе так, як Ты прызначыў:
з лагодным сэрцам, поўным даверу да Цябе

Усведамленне

Якім чалавекам я бачу сябе сёння?
У якіх я адносінах з Богам?
У якіх з іншымі людзьмі?
Ці ёсць мне за што дзякаваць?
Тады я кажу дзякуй.
Ці ёсць мне аб чым шкадаваць?
Тады я прашу прабачэння.

Слова Божае

Лк 14:15-24

Адзін з тых, хто ўзляжаў з Езусам, сказаў Яму: Шчаслівы, хто будзе есці хлеб ў Валадарстве Божым.

А Ён сказаў яму: Адзін чалавек наладжваў вялікую вячэру і паклікаў многіх. І калі настаў час вячэры, паслаў слугу свайго сказаць запрошаным: Прыйдзіце, бо ўжо ўсё гатова. І пачалі ўсе, як адзін, адмаўляцца. Першы сказаў яму: Я купіў поле, і мне трэба пайсці паглядзець яго. Прашу цябе, прабач мне. Другі сказаў: Я купіў пяць пар валоў і іду выпрабаваць іх. Прашу цябе, прабач мне. Іншы сказаў: Я ажаніўся, і таму не магу прыйсці.

Вярнуўшыся, слуга той расказаў пра гэта свайму гаспадару. Тады гаспадар дома разгневаўся і сказаў слузе свайму: Ідзі хутчэй на плошчы і на вуліцы гарадоў і прывядзі сюды ўбогіх, калек, сляпых і кульгавых. І сказаў слуга: Пане, зроблена, як загадаў ты, і яшчэ ёсць месца. Гаспадар сказаў слузе: Ідзі на дарогі і загарадзі і прымушай прыйсці, каб напоўніўся дом мой. Бо кажу вам, што ніхто з тых запрошаных людзей не пакаштуе маёй вячэры.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Спажыванне ежы за адным сталом часта прадстаўлена ў Пісанні ў якасці пераважнага вобраза Валадарства. Бог, кароль, рыхтуе вялікі пір з асаблівай клапатлівасцю. Усе запрошаныя на ўрачыстасць, дзе яны змогуць атрымаць асалоду ад каралеўскай шчодрасці. Гэта Добрая Навіна, якую абвяшчае Езус, паказвае Яго блізкасць да грэшнікаў і да ўсіх патрабуючых, з якімі Ён часта дзяліў стол. У канцы свайго зямнога жыцця Ён пакінуў нам Эўхарыстычны пасілак, як свой напамін.
  • Тым не менш, многія не прынялі запрашэнне, нават тыя, хто быў запрошаны загадзя. Многім, нават нам самім, цяжка паверыць, што Бог настолькі шчодры, мы вырашаем лепш не набліжацца. Апраўданні досыць прыстойныя, але ёсць тэрміновасць Божага закліку: Валадарства ўжо тут, і мы больш не можам адкладаць свой адказ. Я гляджу на свае адгаворкі, з якімі я адмаўляюся прыняць Божае запрашэнне, і прашу ласкі велікадушнага і даверлівага сэрца.

Размова

Ці кранула Мяне Божае Слова?
Ці сёння пакінула мяне халодным?
Можа, суцешыла мяне?
Прымусіла змяніць мае паводзіны?
Я ўяўляю, як Езус стаіць
або сядзіць побач са мной,
і я дзялюся з Ім маімі пачуццямі.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'