User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2018-10-14

Божая прысутнасць

"Прыйдзіце да Мяне,
усе спрацаваныя і абцяжараныя,
і Я супакою вас."
Вось я, Пане,
прыходжу спазнаць Тваю прысутнасць.
Прагну прыняць Тваё ацаленне.

Свабода

Пане, Ты даў мне вялікі дар свабоды.
У цяперашнія часы, Божа, учыні мяне вольным
ад усіх формаў расізму і нецярпімасці.
Нагадай мне, Пане, што ўсе мы роўныя
у Тваіх Любячых вачах.

Усведамленне

Дапамажы мне, Божа,
лепш усведамляць Тваю прысутнасць.
Навучы мяне пазнаваць Цябе ў іншых.
Напоўні маё сэрца ўдзячнасцю за выпадкі,
калі Твая любоў праявілася
праз клопат іншых пра мяне.

Слова Божае

Мк 10:17-30

Калі Езус вырушыў у дарогу, падбег да Яго адзін чалавек, упаў перад Ім на калені і спытаўся ў Яго: Настаўнік добры, што мне зрабіць, каб атрымаць у спадчыну жыццё вечнае?

Езус сказаў яму: Чаму называеш Мяне добрым? Ніхто не ёсць добрым, толькі адзін Бог. Ты ведаеш запаведзі: не распуснічай, не забівай, не крадзі, не сведчы ілжыва, не ашуквай, шануй бацьку свайго і маці.

А той сказаў Яму ў адказ: Настаўнік, усё гэта я захоўваў з маладосці маёй.

Езус, паглядзеўшы на яго, умілаваў яго і сказаў: Табе нестае аднаго, ідзі, прадай усё, што маеш, і раздай убогім, і будзеш мець скарб у небе. Тады прыходзь і ідзі за Мною.

А ён засмуціўся ад гэтых слоў і адыйшоў маркотны, бо ў яго была вялікая маёмасць.

Езус паглядзеў навокал і сказаў сваім вучням: Як цяжка будзе тым, хто мае багацце ўвайсці ў Валадарства Божае! Вучні ж дзівіліся словам Ягоным. Але Езус зноў сказаў ім у адказ: Дзеці, як цяжка тым, хто спадзяецца на багацце, увайсці ў Валадарства Божае. Лягчэй вярблюду прайсці праз вушка іголкі, чым багатаму ўвайсці ў Валадарства Божае.

А яны яшчэ больш здзіўляліся і казалі адзін аднаму: Хто ж можа збавіцца?

Езус, зірнуўшы на іх, сказаў: У людзей гэта немагчыма, але не ў Бога; бо ў Бога ўсё магчыма.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Здаецца, Езус ізноў падымае планку для чалавека, які шукае адказу на пытанне, замест таго, каб суцешыць і падбадзёрыць яго. Гэты чалавек імкнецца дасягнуць вышыняў у сваім духоўным жыцці; але ў яго не атрымліваецца.
  • Ад словаў "Езус паглядзеў на яго з любоўю” становіццца сумна. Уяві, что гэты любячы позірк скіраваны на цябе. Затрымайся пад ім. А цяпер уяві, як ты з сумам адыходзіш.
  • Словы Езуса пра праблему багацця шакуюць Ягоных слухачоў, у тым ліку апосталаў. Ён ужывае гэтыя словы у кантэксце своеасаблівага “тэалогіі поспеху”, дзе багацце – гэты прыкмета Божага благаслаўлення. Асабліва узрушаны і дэзарыентаваны Пётр: “Вось мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табою”. Але аднойчы ён будзе Скалою для сваіх братоў.

Размова

Езу, Ты прамаўляеш да мяне
праз словы Евангелля.
Няхай адкажу я сёння
на Тваё запрашэнне.
Навучы мяне пазнаваць Тваю далонь
у паўсядзённым жыцці.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'