User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2018-10-12

Божая прысутнасць

На імгненне я спыняюся
і думаю пра любоў і ласку,
што спасылае на мяне Бог,
Які стварыў мяне на Свой вобраз і падабенства,
які зрабіў мяне Сваёй Святыняй...

Свабода

Пане, Твая смерць на крыжы вызваліла мяне.
Я магу жыць радасна і свабодна
без страху смерці.
Міласэрнасць Твая не мае межаў.

Усведамленне

Якім чалавекам я бачу сябе сёння?
У якіх я адносінах з Богам?
У якіх з іншымі людзьмі?
Ці ёсць мне за што дзякаваць?
Тады я кажу дзякуй.
Ці ёсць мне аб чым шкадаваць?
Тады я прашу прабачэння.

Слова Божае

Лк 11:15-26

Калі Езус выганяў злых духаў, казалі некаторыя з натоўпу: Ён выганяе дэманаў сілаю Бэльзэбула, князя дэманаў. А іншыя, выпрабоўваючы, патрабавалі ад яго знаку з неба.

 Але Ён, ведаючы іх думкі, сказаў ім: Усялякае валадарства, якое падзялілася ў самім сабе, спусташаецца, і дом падае на дом. Калі ж і сатана раздзяліўся ў сабе, як устаіць валадарства ягонае? Вы ж кажаце, што Я сілаю Бэльзэбула выганяю злых духаў. А калі Я сілаю Бэльзэбула выганяю злых духаў, то сыны вашыя сілаю каго выганяюць іх? Таму яны будуць вашымі суддзямі. Калі Я пальцам Божым выганяю злых духаў, то прыйшло да вас Божае Валадарства. Калі ўзброены асілак пільнуе свой двор, у бяспецы маёнтак ягоны. Калі ж мацнейшы за яго нападзе і пераможа яго, то возьме ўсю зброю яго, на якую спадзяваўся, і раздасць здабычу сваю. Хто не са Мною, той супраць Мяне, і хто не збірае са Мною, той раскідвае.

Калі нячысты дух выйдзе з чалавека, то ходзіць па бязводных мясцінах, каб знайсці адпачынак, і, не знаходзячы, кажа: Вярнуся да свайго дому, адкуль выйшаў. І, прыйшоўшы, знаходзіць яго вымеценым і прыбраным. Тады ідзе і бярэ з сабою яшчэ сем духаў, больш злых за яго, і, увайшоўшы, жывуць там. І апошні стан гэтага чалавека становіцца горшым за папярэдні.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Недавер і адмаўленне адчуваюцца ў сённяшнім урыўку Пісання. Людзі часоў Езуса адмаўляюцца верыць, што дабро, якое Ён робіць, паходзіць ад Бога. Самаабарона Езуса простая: зло не можа быць зрынута злом. Дабро перамагае зло. А зло паралізуе дабро.
  • Як людзі, мы не заўсёды здольныя давяраць. Вера ў моц Бога азначае веру, што Хтосьці магутны і любячы знаходзіцца ў вытоку ўсіх падзей нашага жыцця, усіх падзей у свеце, і ўсіх надзвычайных дзеяў Сусвету.
  • Мы можам зрабіць паўзу на некалькі хвілін дзеля малітвы за ўвесь свет з удзячнасцю за даброты, якія зыходзяць ад Бога.

Размова

Пане, калі звяртаюся да Цябе,
я ведаю, што няма неабходнасці ў шматлікіх словах.
Ты бачыш маё сэрца.
Ты ведаеш мае жаданні і патрэбы.
Я аддаю сябе ў Твае рукі.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'