User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2018-06-13

Божая прысутнасць

Быць прысутным – значыць прыйсці і адкрыцца іншаму.
У той момант, калі я прыходжу сюды,
Бог ужо чакае мяне.
Бог заўсёды прыходзіць першым, жадаючы злучыцца са мной
і быць бліжэй, чым мой самы блізкі сябар.
Карыстаючыся гэтай магчымасцю, я вітаю Бога,
Які так любіць мяне.

Свабода

Бог дае мне дар свабоды.
Нават каб я быў у палоне,
мая душа – вольная.
Дапамажы мне, Пане,
выкарыстаць гэтую свабоду з мудрасцю.

Усведамленне

Ведаючы, што Бог любіць мяне безумоўна,
Я магу быць з Ім шчырым.
Як мінуў апошні дзень, і як я адчуваю сябе зараз?
Адкрыта і даверліва я дзялюся сваімі пачуццямі з Панам.

Слова Божае

Мц 5,17-19

Езус сказаў сваім вучням: Не думайце, што Я прыйшоў адмяніць закон ці прарокаў: не адмяніць прыйшоў Я, але выканаць. Бо сапраўды кажу вам: пакуль не праміне неба і зямля, ніводная ёта, ніводная рыска не знікне з закону, пакуль не збудзецца ўсё. Таму, калі хто парушыць адну з гэтых найменшых запаведзяў і навучыць гэтаму людзей, той найменшым назавецца ў Валадарстве Нябесным. Хто ж выканае і навучыць, той вялікім назавецца ў Валадарстве Нябесным.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Як ні дзіўна, Езус парушаў, здавалася б, істотныя правілы габрэйскай веры таго часу: Яго вучні збіралі зярняты з палёў у суботу; Ён не патрабаваў ад вучняў спаўнення правілаў ачышчэння посуду перад ежай; Ён дазволіў “нячыстым” наблізіцца і дакрануцца да Сябе; Ён часта прабываў з грэшнікамі.
  • Але як Езус не адмяніў, але выканаў закон такім чынам? Можа, сваім глыбокім з'яднаннем з людзьмі, сваім любячым ўзаемадзеяннем з імі, асабліва з тымі, якія знаходзіліся ў цяжкім становішчы, з тымі, якіх выключалі з супольнасці?
  • Ці не гэта азначае быць “вялікім у Валадарстве Нябесным”?

Размова

Часам я задаюся пытаннем, што б я сказаў,
сустрэўшыся з Табой асабіста, Пане.
Магчыма, так: “Дзякую, Божа, што Ты заўсёды са мной”.
Я добра ведаю, што былі часы,
калі ты нёс мяне, Пане.
Калі толькі Тваёй моцай я прайшоў
скрозь цёмныя перыяды жыцця.

Заканчэнне

Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'