User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2018-06-12

Божая прысутнасць

О, Езу, сёння я разумею,
што часта прыходжу прасіць у Цябе штосьці.
Але цяпер я хачу толькі аднаго:
пабыць у Тваёй прысутнасці.
Няхай маё сэрца здолее адказаць на Тваю Любоў.

Свабода

Бог дае мне дар свабоды.
Нават каб я быў у палоне,
мая душа – вольная.
Дапамажы мне, Пане,
выкарыстаць гэтую свабоду з мудрасцю.

Усведамленне

Дапамажы мне, Божа,
лепш усведамляць Тваю прысутнасць.
Навучы мяне пазнаваць Цябе ў іншых.
Напоўні маё сэрца ўдзячнасцю за выпадкі,
калі Твая любоў праявілася
праз клопат іншых пра мяне.

Слова Божае

Мц 5:13-16

Езус сказаў сваім вучням: Вы — соль зямлі. Калі ж соль страціць смак, то чым пасоліш яе? Яна ўжо ні на што не прыдасца, хіба што выкінуць яе вон на патаптанне людзям.

Вы — святло свету. Не можа схавацца горад, які стаіць на вяршыні гары. І, запаліўшы свяцільнік, не ставяць яго пад пасудзінаю, але на свечніку, і свеціць усім, хто ў доме.

Няхай святло вашае так свеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя ўчынкі і праслаўлялі Айца вашага, які ў нябёсах.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Звычайна людзі не хваляць страву за тое, што ў ёй ёсць соль, аднак многія заўважаюць, калі солі няма. Што прыўношу ў свет я: ці сапраўды тое, што не прыцягвае да сябе асаблівай увагі і ўсё ж неабходна?
  • Мы часта думаем пра святло, як пра ўпрыгожванне, якое паляпшае нашу жыццёвую прастору. Езус кажа, што святло адкрывае жыццё і праўду. Я размаўляю з Богам пра тое, якім святлом з'яўляюся я, і хачу пачуць, якім святлом хоча бачыць мяне Ён.

Размова

Ці здольны я акрэсліць, якую рэакцыю
выклікае малітва Божым Словам?
Адчуваю сябе збянтэжаным,
усцешаным, раззлаваным?
Езус побач са мной.
Я магу расказаць Яму, як сябру,
пра ўсе свае пачуцці.

Заканчэнне

Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'