User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2018-06-11

Божая прысутнасць

Бог заўсёды прабывае з любоўю
ва мностве рэчаў, якія дапамагаюць мне ўзрастаць.
Я спыняюся і прашу Яго
дзейнічаць менавіта зараз.

Свабода

Пане, Ты даў мне жыццё і дар свабоды.
Праз Тваю любоў я існую ў гэтым свеце.
Навучы мяне цаніць Твае дары.
Навучы паважаць права на жыццё
кожнага чалавека.

Усведамленне

Дапамажы мне, Божа,
лепш усведамляць Тваю прысутнасць.
Навучы мяне пазнаваць Цябе ў іншых.
Напоўні маё сэрца ўдзячнасцю за выпадкі,
калі Твая любоў праявілася
праз клопат іншых пра мяне.

Слова Божае

Мц 5:1-12

Убачыўшы натоўп, Езус падняўся на гару. А калі сеў, падышлі да Яго вучні Ягоныя. І, адкрыўшы вусны свае, Ён вучыў іх, кажучы:

Шчаслівыя ўбогія духам, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае.

Шчаслівыя засмучаныя, бо яны суцешаныя будуць.

Шчаслівыя лагодныя, бо яны зямлю атрымаюць у спадчыну.

Шчаслівыя галодныя і прагнучыя справядлівасці, бо яны насычаныя будуць.

Шчаслівыя міласэрныя, бо яны міласэрнасць спазнаюць.

Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць.

Шчаслівыя міратворцы, бо яны сынамі Божымі названыя будуць.

Шчаслівыя, каго пераследуюць за справядлівасць, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае.

Шчаслівыя вы, калі будуць вас зневажаць і пераследаваць, і ўсяляк зласловіць несправядліва з-за Мяне.

Радуйцеся і весяліцеся, бо вялікая ўзнагарода вашая ў нябёсах.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Благаслаўленні паказваюць мне Сэрца Езуса і даюць зразумець, што Ён лічыць прыкметамі Божага Валадарства. Я прашу Бога адкрыць мне вочы, каб я мог распазнаць Валадарства вакол і ўнутры мяне.
  • Кожны святы, якога я успамінаю сёння, рэалізаваў пэўныя аспекты евангельскіх благаслаўленняў у сваім жыцці; я дзякую Богу, што я магу вучыцца на гэтулькіх цудоўных прыкладах, каб жыць так, як святыя Божыя.

Размова

Якія пачуцці нараджаюцца ўва мне,
калі я малюся
або разважаю над Словам Божым?
Я ўяўляю, як Езус стаіць або сядзіць
побач са мной,
і адкрываю Яму сваё сэрца.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'