User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2018-02-27

Божая прысутнасць

Божа, Які любіш мяне,
дапамажы мне
быць адкрытым на Цябе зараз,
калі я адклаў клопаты гэтага свету.
Напоўні мае думкі Тваім спакоем,
Тваёй любоўю.

Свабода

Пане, Ты даў мне вялікі дар свабоды.
У цяперашнія часы, Божа, учыні мяне вольным
ад усіх формаў расізму і нецярпімасці.
Нагадай мне, Пане, што ўсе мы роўныя
у Тваіх Любячых вачах.

Усведамленне

У гэтыя хвіліны, Пане,
я скірую думкі да Цябе.
Я пакіну свае клопаты і прадузятасць,
адпачну і аднаўлюся ў Тваёй прысутнасці.

Слова Божае

Мц 23,1-12

Езус прамовіў да народа і вучняў сваіх такімі словамі:

Пасад Майсея занялі кніжнікі і фарысеі. Таму ўсё, што скажуць вам, рабіце і захоўвайце, але не рабіце паводле ўчынкаў іхніх. Бо яны гавораць і не робяць. Таму што яны звязваюць цяжкія і непасільныя ношы і ўскладаюць на плечы людзей, а самі не хочуць і пальцам крануць іх. Усе ж учынкі свае робяць яны дзеля таго, каб паказацца людзям. Яны пашыраюць філактэрыі свае і павялічваюць махры. Любяць першыя месцы на гасцінах і першыя лавы ў сінагогах, і прывітанні на рынках, і каб людзі называлі іх «Раббі».

Вы ж не дазваляйце называць сябе «настаўнік», бо адзін у вас Настаўнік, а ўсе вы — браты. І айцом вашым не называйце нікога на зямлі, бо адзін у вас Айцец Нябесны. I не дазваляйце называць сябе кіраўнікамі, бо адзін у вас Кіраўнік — Хрыстус. Большы з вас няхай будзе слугою для вас. Бо той, хто ўзвышае сябе, прыніжаны будзе, а той, хто прыніжае сябе, будзе ўзвышаны.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Фарысеі – настаўнікі закона. Магчыма, гэта іх права, якім яны маглі б дзейнічаць на агульную карысць; аднак фарысеі імкнуцца атрымаць з гэтага пэўныя прэферэнцыі і адстойваць свой гонар. Яны атачаюць паўсядзённае жыццё мноствам правіл, якія не могуць моцна паўплываць на значных асоб, але дадаюць цяжару людзям бедным.
  • Фарысеі хацелі б паказаць усім важнасць свайго становішча: яны павялічваюць свае малітоўныя амулеты і адзенне; шукаюць ганаровыя месцы на сходах; чакаюць, што іх будуць вітаць з павагай: “Раббі».
  • Але ўсе, высока ўзнесеныя сваёй ганарлівасцю, будуць паніжаныя. Наадварот, асобы, якія не пнуцца наперад любым коштам – сапраўдныя вучні Езуса – апынуцца ў рэшце рэшт на ганаровых месцах. Яны не скажуць на сябе “раббі”, бо Езус з’яўляецца іх адзіным Настаўнікам, і яны не будуць патрабаваць, каб хтосьці называў іх “айцамі”, паколькі яны прызнаюць толькі аднаго Айца Нябеснага.

Размова

Ці здольны я акрэсліць, якую рэакцыю
выклікае малітва Божым Словам?
Адчуваю сябе збянтэжаным,
усцешаным, раззлаваным?
Езус побач са мной.
Я магу расказаць Яму, як сябру,
пра ўсе свае пачуцці.

Заканчэнне

Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'