User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2018-01-17

Божая прысутнасць

На імгненне я спыняюся
і думаю пра любоў і ласку,
што спасылае на мяне Бог,
Які стварыў мяне на Свой вобраз і падабенства,
які зрабіў мяне Сваёй Святыняй...

Свабода

Я буду прасіць Божай дапамогі,
каб вызваліцца ад сваёй заклапочанасці,
адкрыць сваё сэрца Богу
ў гэты час малітвы,
каб яшчэ больш
пазнаваць, любіць і служыць Яму.

Усведамленне

Калі я адчуваю цеплыню
сонечных промняў на твары,
Я ўсведамляю Тваю прысутнасць
у гэтым свеце.

Слова Божае

Мк 3:1-6

Езус зноў увайшоў у сінагогу. Быў там чалавек, які меў паралізаваную руку. І сачылі за Езусам, ці не вылечыць таго ў шабат, каб абвінаваціць Яго.

І сказаў Ён чалавеку з паралізаванай рукою: Стань пасярэдзіне. А ў іх запытаўся: У шабат належыць рабіць дабро, ці зло, душу ўратаваць, ці загубіць? Але яны маўчалі. Паглядзеўшы на іх з гневам, засмучаны жорсткасцю іх сэрцаў, сказаў таму чалавеку: Працягні руку. Той працягнуў, і стала здаровай рука ягоная.

А фарысеі, выйшаўшы, адразу сабралі з прыхільнікамі Ірада нараду супраць Езуса, каб загубіць Яго.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Яшчэ адна спрэчка пра шабат. Марк бліскуча распавядае гэту гісторыю, так што мы можам адчуць сябе яе ўдзельнікамі. Уяві, як людзі збіраюцца для праслаўлення Бога ў сінагозе. Стань адным з іх. Паглядзі на людзей; паслухай, што яны гавораць; наназірай, што адбываецца; адчуй напружанне. Ці Езус вылечыць чалавека з паралізаванай рукой? Хто пераможа ў спрэчцы: Езус ці фарысеі? Напружанне ўвесь час нарастае.
  • Марк не кажа нам пра тое, як Езус адносіўся да чалавека-калекі; ён пакідае гэта нашаму ўяўленню. Але ён апісвае, што Езус адчувае да фарысеяў: гнеў і смутак з прычыны жорсткасці іх сэрца. Яны аддаюць перавагу выкананню законаў над цяжкім становішчам чалавека. Яны чэрствыя і абыякавыя. Яны не любяць свайго бліжняга, як саміх сябе. Іх каштоўнасці, па меншай меры, у дадзеным выпадку, супрацьлеглыя каштоўнасцям Езуса.

Размова

Памятаючы аб Божай прысутнасці,
я ўяўляю Езуса побач з сабой
і гавару Яму ўсё,
што маю на сэрцы,
як найлепшаму сябру.

Заканчэнне

Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'