User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2018-01-16

Божая прысутнасць

Бог заўсёды прабывае з любоўю
ва мностве рэчаў, якія дапамагаюць мне ўзрастаць.
Я спыняюся і прашу Яго
дзейнічаць менавіта зараз.

Свабода

Пане, Твая смерць на крыжы вызваліла мяне.
Я магу жыць радасна і свабодна
без страху смерці.
Міласэрнасць Твая не мае межаў.

Усведамленне

Дапамажы мне, Божа,
лепш усведамляць Тваю прысутнасць.
Навучы мяне пазнаваць Цябе ў іншых.
Напоўні маё сэрца ўдзячнасцю за выпадкі,
калі Твая любоў праявілася
праз клопат іншых пра мяне.

Слова Божае

Мк 2:23-28

Аднойчы ў шабат, калі Езус праходзіў праз пасевы, вучні Ягоныя пачалі па дарозе зрываць каласы. Тады сказалі Яму фарысеі: Глядзі, чаму яны робяць у суботу тое, што не дазволена?

Ён сказаў ім: Няўжо вы ніколі не чыталі, што зрабіў Давід, калі меў патрэбу і згаладаўся ён і тыя, хто быў разам з ім? Як увайшоў у дом Божы ў часы першасвятара Абіятара і еў ахвярныя хлябы, якіх нельга есці нікому, акрамя святароў, і даў тым, хто быў з ім?

І сказаў ім: Шабат устаноўлены для чалавека, а не чалавек для шабату. Таму Сын Чалавечы — гаспадар шабату.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Захаванне суботы было звязана са стварэннем свету: « І скончыў Бог у сёмы дзень працу сваю, якую зрабіў, і на сёмы дзень адпачыў ад усёй працы сваёй, якую зрабіў. І благаславіў Бог сёмы дзень, і асвяціў яго» (Быц 2: 2-3). Гэта было таксама звязана з Зыходам: « Памятай, што і ты быў нявольнікам у зямлі егіпецкай і што Пан Бог твой вывеў цябе адтуль моцнаю рукою і распраўленым плячом, таму і наказаў табе Пан Бог твой святкаваць дзень шабату. » (Дрг 5:15). Субота – знак запавету Бога з Яго народам.
  • Як і ўсе рэлігійныя габрэі, Езус шанаваў шабат і хацеў, каб Яго вучні таксама рабілі гэта. Розныя спрэчкі, у якіх Ён удзельнічаў, датычыліся таго, як лепей выказаць гэтую пашану, што значыць «святкаваць дзень шабату» на практыцы. Нядзеля з'яўляецца хрысціянскай суботай, калі мы святкуем ўваскрасенне Хрыста. Паразважай, як ты можаш лепей ушанаваць гэты дзень?

Размова

Памятаючы аб Божай прысутнасці,
я ўяўляю Езуса побач з сабой
і гавару Яму ўсё,
што маю на сэрцы,
як найлепшаму сябру.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'