User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2018-01-15

Божая прысутнасць

О, Езу, сёння я разумею,
што часта прыходжу прасіць у Цябе штосьці.
Але цяпер я хачу толькі аднаго:
пабыць у Тваёй прысутнасці.
Няхай маё сэрца здолее адказаць на Тваю Любоў.

Свабода

Я буду прасіць Божай дапамогі,
каб вызваліцца ад сваёй заклапочанасці,
адкрыць сваё сэрца Богу
ў гэты час малітвы,
каб яшчэ больш
пазнаваць, любіць і служыць Яму.

Усведамленне

Калі я адчуваю цеплыню
сонечных промняў на твары,
Я ўсведамляю Тваю прысутнасць
у гэтым свеце.

Слова Божае

Мк 2:18-22

Вучні Янавы і фарысеі пасцілі. Яны прыйшлі да Езуса і сказалі Яму: Чаму вучні Янавы і фарысеі посцяць, а Твае вучні не посцяць?

І сказаў ім Езус: Ці могуць пасціць госці вяселля, калі з імі жаніх? Пакуль жаніх з імі, не могуць пасціць. Але прыйдуць дні, калі забяруць ад іх жаніха, і тады будуць пасціць у той дзень. Ніхто не прышывае латы з новай тканіны да старой адзежы, бо новая лата адарвецца ад старога, і дзіра будзе яшчэ горшай. І ніхто не налівае новага віна ў старыя мяхі, бо новае віно парве мяхі, і прападуць віно і мяхі; але новае віно трэба ўліваць у новыя мяхі.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Пост – яшчэ адна падстава для рознагалоссяў паміж Езусам і ягонымі праціўнікамі. Гэта не з’яўляецца сур'ёзнай праблемай, але Езус карыстаецца магчымасцю адзначыць дзіўную рэч: Ён - жаніх! Сямейная вобразнасць выкарыстоўвалася ў Старым Запавеце, каб апісаць адносіны паміж Ягвэ (жаніхом) і Ізраэлем (нявестай). Тут Езус кажа пра Сябе як пра жаніха, а пра Сваіх паслядоўнікаў – як пра вясельных гасцей. Пазней хрысціянскае мысленне будзе развівацца і ўбачыць у Касцёле, Новым Ізраэлі, нявесту Хрыста. Як ты ўспрымаеш такую вобразнасць? Якія робіш з яе высновы?
  • У Евангеллі, якое прынес Езус, ёсць нешта радыкальна новае. Старых, сталых структур (знешніх, асноваў рэлігійнага вучэння, ці ўнутраных, як, напрыклад, спосабы мыслення) недастаткова, каб зразумець яго. Як вучэнне Хрыста ўплывае на нашыя намаганні аднавіць Касцёл сёння? Цяжка адпусціць старое і знаёмае, але можа менавіта гэта і патрэбна.

Размова

Дар мовы – цудоўны дар.
Дапамажы мне, Пане, карыстацца ім добра.
Няхай жа не злятаюць з майго языка
гнеўныя, крыўдныя словы.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'