User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2018-01-13

Божая прысутнасць

Пакуль я сяджу тут за камп’ютарам
або з тэлефонам,
Бог побач са мной,
удыхае жыццё ў маё існаванне
і ў навакольны свет.
Некалькі хвілін я застаюся ў цішыні,
каб усвядоміць любячую прысутнасць Бога.

Свабода

Бог не супярэчыць маёй свабодзе.
Дух удыхае жыццё
ў мае самыя патаемныя жаданні,
мякка зааахвочваючы мяне да дабра.
І я прашу аб ласцы,
каб Дух агарнуў мяне.

Усведамленне

У гэтыя хвіліны, Пане,
я скірую думкі да Цябе.
Я пакіну свае клопаты і прадузятасць,
адпачну і аднаўлюся ў Тваёй прысутнасці.

Слова Божае

Мк 2:13-17

Езус зноў выйшаў да мора. І ўсе людзі прыходзілі да Яго, а Ён навучаў іх. Праходзячы, убачыў Ён Левія, сына Алфея, які сядзеў каля мытні, і сказаў яму: Ідзі за Мною. Той устаў і пайшоў за Ім.

Калі Езус узлягаў за сталом у ягоным доме, шмат мытнікаў і грэшнікаў былі разам з Езусам і Ягонымі вучнямі. Бо шмат было тых, хто ішоў следам за Ім. Кніжнікі і фарысеі, убачыўшы, што Ён есць з мытнікамі і грэшнікамі, казалі вучням Ягоным: Чаму Ён есць і п’е з мытнікамі і грэшнікамі?

Пачуўшы гэта, Езус сказаў ім: Не здаровыя патрабуюць лекара, але хворыя; Я не прыйшоў клікаць справядлівых, але грэшнікаў.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Езус кліча Левія даволі нечакана (якраз падчас працы), але Левій адказвае вельмі ахвотна. Сапраўды, ён узрадаваны так, што ладзіць вялікую вечарыну ў сваім доме дзеля Езуса і Яго вучняў. Ён таксама запрашае некаторых сваіх сяброў. І ўсе йшло добра. Бяда ў тым, што Левій з'яўляецца зборшчыкам падаткаў і мытнікам, і яго сябры былі мытнікамі і іншымі «грэшнікамі». Усімі гэтымі людзьмі пагарджалі ў габрэйскім грамадстве па сацыяльных і рэлігійных прычынах. Што робіць Езус у іх кампаніі? Кніжнікі не ўхваляюць тое, што яны бачаць, і яны выказваюць сваё незадавальненне вучням Езуса.
  • Уся гэтая гісторыя вядзе да незвычайнага і моцнага выказвання. Езус «не прыйшоў клікаць справядлівых, але грэшнікаў». Здаецца, што такой сітуацыі варта пазбягаць, але кампанія «грэшнікаў» з'яўляецца менавіта тым, чаго Езус прагне і шукае. Яны больш за ўсё маюць патрэбу ў аздараўленні ад Езуса. Такі падыход прыдатны сёння ў Касцёле, у парафіі, на працоўным месцы і ў сям'і. Ці нашае добрае стаўленне да іншых ахоплівае ўсіх людзей? Ці змаглі б мы адчуваць сябе камфортна на вячэры ў Левія?

Размова

Ці кранула Мяне Божае Слова?
Ці сёння пакінула мяне халодным?
Можа, суцешыла мяне?
Прымусіла змяніць мае паводзіны?
Я ўяўляю, як Езус стаіць
або сядзіць побач са мной,
і я дзялюся з Ім маімі пачуццямі.

Заканчэнне

Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'