User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2018-01-12

Божая прысутнасць

О, Езу, сёння я разумею,
што часта прыходжу прасіць у Цябе штосьці.
Але цяпер я хачу толькі аднаго:
пабыць у Тваёй прысутнасці.
Няхай маё сэрца здолее адказаць на Тваю Любоў.

Свабода

Пане, адары мяне ласкай
свабоды духа.
Ачысці маё сэрца і душу,
каб я мог радасна жыць ў Тваёй любові.

Усведамленне

У якіх сферах свайго жыцця
я сустракаю надзею, падбадзёрваюся,
бачу перспектывы росту?
Прыгадваючы мінулыя некалькі месяцаў,
ці не адчуваю я, якая дзейнасць і якія падзеі
прыносілі багаты плён?
Калі так, то я прымаю рашэнне
прысвячаць ім больш часу
і магчымасцяў у будучым.

Слова Божае

Мк 2:1-12

Праз некалькі дзён Езус зноў прыйшоў у Кафарнаум, і разышлася вестка, што Ён у доме. Адразу сабралася столькі народу, што ўжо не было месца каля дзвярэй. І Ён прамаўляў да іх.

Прыйшлі да Яго чацвёра, якія неслі спаралізаванага. Не маючы магчымасці прынесці яго да Езуса з-за натоўпу, разабралі страху, дзе Ён быў, і, зрабіўшы дзіру, спусцілі насілкі, на якіх ляжаў спаралізаваны. Езус, убачыўшы веру іх, сказаў паралізаванаму: Дзіця, даруюцца табе грахі твае.

Там жа сядзелі некаторыя з кніжнікаў і разважалі ў сэрцах сваіх: Чаму ён так гаворыць? Ён блюзнерыць: хто можа дараваць грахі, калі не сам Бог? Езус, адразу ж даведаўшыся ў духу сваім, што яны так думаюць, сказаў ім: Чаму так думаеце ў сэрцах вашых? Што лягчэй: ці сказаць паралізаванаму «даруюцца табе грахі твае», ці сказаць «устань, вазьмі насілкі свае і хадзі?» Але, каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае на зямлі ўладу дараваць грахі, — і кажа паралізаванаму: Табе кажу: устань, вазьмі насілкі свае ды ідзі да дому свайго. Той адразу ж устаў і, узяўшы насілкі, выйшаў перад усімі, так што ўсе дзівіліся і славілі Бога, кажучы, што ніколі такога не бачылі.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Насамрэч драматычная гісторыя! Ты можаш удзельнічаць у ёй шляхам ідэнтыфікацыі сябе з паралізаваным чалавекам, адным з яго сяброў, або адным з тых, хто сабраўся вакол Езуса. Месца, якое ты абярэш, будзе уплываць на тое, як ты пройдзеш праз наступныя падзеі. Дазволь сябе здзівіць!
  • Тое, што магло быць простым аздараўленнем ператвараецца ў напружанае тэалагічнае супрацьстаянне. Езус сам яго выклікае, дараваўшы грахі паралізаванаму (Яго не прасілі гэта рабіць). Кніжнікі, якія таксама прысутнічалі там, палічылі гэта блюзнерствам. Толькі Бог можа дараваць грахі. Езус выкарыстоўвае сваю сілу, каб вылечыць цела, як знак таго, што Ён мае ўладу вылечваць таксама і душу. Праз гэтыя словы Марк ужо сігналізуе нам аб абвінавачванні, праз якое габрэйскія ўлады будуць пазней шукаць смяротнага пакарання для Хрыста – блюзнерства.
  • Звярніце ўвагу – паралізаваны залежыць ад сваіх сяброў у тым, каб трапіць да Езуса. Гэта іх вера, якую Езус прызнае і адказвае. Сам паралізаваны за ўвесь час не прамаўляе ні слова.

Размова

Пане, калі звяртаюся да Цябе,
я ведаю, што няма неабходнасці ў шматлікіх словах.
Ты бачыш маё сэрца.
Ты ведаеш мае жаданні і патрэбы.
Я аддаю сябе ў Твае рукі.

Заканчэнне

Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з
Ім некалькі хвілін, а таксама за ўсялякае прасвятленне, што мне было дадзена
праз Пісанне.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'