User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2018-01-11

Божая прысутнасць

"Прыйдзіце да Мяне,
усе спрацаваныя і абцяжараныя,
і Я супакою вас."
Вось я, Пане,
прыходжу спазнаць Тваю прысутнасць.
Прагну прыняць Тваё ацаленне.

Свабода

Пане, Твая смерць на крыжы вызваліла мяне.
Я магу жыць радасна і свабодна
без страху смерці.
Міласэрнасць Твая не мае межаў.

Усведамленне

Я задаю сабе пытанне,
што сёння адбываецца ўнутры мяне.
Ці я занадта стаміўся,
засмучаны або не ў настроі?
І калі гэта так, 
ці ў стане я забыцца пра тое,
што мяне непакоіць?

Слова Божае

Мк 1:40-45

Прыйшоў да Езуса пракажоны і, упаўшы на калені, прасіў Яго: Калі хочаш, можаш мяне ачысціць. Езус, злітаваўшыся над ім, працягнуў руку, дакрануўся да яго і сказаў яму: Хачу, будзь ачышчаны. І адразу ж праказа сышла з яго, і ён стаў чысты. Езус строга перасцярог яго і адразу адправіў, кажучы: Глядзі, нікому нічога не кажы; але ідзі, пакажыся святару і дай ахвяру за ачышчэнне сваё, як загадаў Майсей, для сведчання ім. Але ён, выйшаўшы, пачаў абвяшчаць і шмат расказваць пра падзею, так што Езус не мог ужо адкрыта ўвайсці ў горад, але быў здалёк, у пустэльных мясцінах. І прыходзілі да Яго адусюль.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Праказа ў Бібліі ахоплівае цэлы шэраг скурных захворванняў. Што яшчэ больш важна, такая хвароба робіла чалавека нячыстым. Закон патрабаваў, каб пракажоныя трымаліся на адлегласці ад іншых – знаходзіліся ў сацыяльнай і рэлігійнай ізаляцыі. Сёння пракажоны парушае гэты закон, звярнуўшыся да Езуса, а Езус парушае закон, дакрануўшыся да пракажонага. Але, вылечыўшы хваробу, Езус, як і патрабуе закон пасылае чалавека да святара, каб замацаваць аднаўленне яго дзейнасці ў грамадстве. Езус выконвае закон, калі той з'яўляецца дапамогай людзям.
  • Звярні ўвагу на зварот пракажонага: «Калі хочаш, можаш мяне ачысціць». І адказ Езуса: «Хачу, будзь ачышчаны». Што гэты абмен фразамі гаворыць табе аб перакананнях і пачуццях суразмоўцаў? Ці падобны ён да твайго звароту да Бога з малітвамі і просьбамі?

Размова

Ці здольны я акрэсліць, якую рэакцыю
выклікае малітва Божым Словам?
Адчуваю сябе збянтэжаным,
усцешаным, раззлаваным?
Езус побач са мной.
Я магу расказаць Яму, як сябру,
пра ўсе свае пачуцці.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'