User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2017-09-15

Божая прысутнасць

Божа, Які любіш мяне,
дапамажы мне
быць адкрытым на Цябе зараз,
калі я адклаў клопаты гэтага свету.
Напоўні мае думкі Тваім спакоем,
Тваёй любоўю.

Свабода

Калі Бог пажадае мне нешта сказаць,
ці зразумею я?
Калі Бог будзе суцяшаць ці выпрабоўваць мяне,
ці я здолею заўважыць?
Я прашу аб ласцы быць свабодным
ад сваёй прадузятасці
і адчыніццца на ўсё, што Бог хоча мне сказаць.

Усведамленне

Ведаючы, што Бог любіць мяне безумоўна,
Я магу быць з Ім шчырым.
Як мінуў апошні дзень, і як я адчуваю сябе зараз?
Адкрыта і даверліва я дзялюся сваімі пачуццямі з Панам.

Слова Божае

Ян 19:25-27

Стаялі ж каля крыжа Езуса Маці Ягоная і сястра Маці Ягонай, Марыя Клеопава, і Марыя Магдалена. Езус, убачыўшы Маці і вучня, які стаяў побач і якога Ён любіў, сказаў: Жанчына, вось сын Твой. Потым сказаў вучню: Вось Маці твая. І з гэтага часу вучань узяў Яе да сябе.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Марыя была побач у самыя важныя моманты жыцця Езуса, таму Яна павінна была пайсці за Ім і на Галготу. Я спрабую ўявіць Яе разгубленаць з-за тых страшных падзей, якія адбываюцца, Яе рэакцыю, калі Езус просіць Яе любіць яшчэ больш і адкрыцца на іншых людзей у момант такога нязмернага болю.
  • Калі я ўзгадваю жудасныя пакуты людзей падчас міжасабовых ці ваенных канфліктаў, якія доўжацца гадамі, я прыношу іх пад Крыж, просячы Марыю навучыць мяне, як спачуваць такому цярпенню, як свой смутак асвятліць верай і спагаднай любоўю.

Размова

Якія пачуцці нараджаюцца ўва мне,
калі я малюся
або разважаю над Словам Божым?
Я ўяўляю, як Езус стаіць або сядзіць
побач са мной,
і адкрываю Яму сваё сэрца.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'