User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2017-09-13

Божая прысутнасць

Я нагадваю сабе, што пакуль я тут,
Бог з любоўю напаўняе мае лёгкія паветрам
і падтрымлівае ўва мне жыццё.
На некалькі імгненняў я засяроджваюся,
каб адчуць гэта глыбей.

Свабода

Пане, Твая смерць на крыжы вызваліла мяне.
Я магу жыць радасна і свабодна
без страху смерці.
Міласэрнасць Твая не мае межаў.

Усведамленне

Езу, у гэтыя хвіліны я згадваю
Тваю агонію ў Гетсіманскім садзе.
Так шмат разоў я звяртаўся да Цябе са сваім болем,
і Ты чуў мяне.
Няхай жа і я здолею
заўсёды адказваць на заклік аб дапамозе.

Слова Божае

Лк 6:20-26

Езус узняў вочы свае на вучняў сваіх і сказаў:

Шчаслівыя ўбогія духам, бо ваша ёсць Валадарства Божае.

Шчаслівыя, якія цяпер галадаеце, бо насычаны будзеце.

Шчаслівыя, якія цяпер плачаце, бо смяяцца будзеце.

Шчаслівыя вы, калі ўзненавідзяць вас людзі, і калі адрынуць вас, і будуць зневажаць, і з-за Сына Чалавечага адкінуць імя вашае, як зло. Радуйцеся ў той дзень і весяліцеся, бо вялікая ўзнагарода ваша ў небе. Бо так паступалі з прарокамі айцы іхнія.

Але гора вам, багатыя, бо вы ўжо атрымалі сваё суцяшэнне. Гора вам, якія цяпер сытыя, бо галадаць будзеце. Гора вам, якія цяпер смеяцеся, бо смуткаваць і плакаць будзеце. Гора вам, калі ўсе людзі будуць добра казаць пра вас, бо так паступалі з фальшывымі прарокамі айцы іхнія.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Сёння я спрабую адчуць, якое благаслаўленне кранае мяне найбольш. Магчыма, адно з іх выклікае вялікую радасць і ўдзячнасць за Божыя дары, а можа быць і так, што падчас разважання я адчуваю супраціў у сэрцы да пэўных слоў.
  • Наколькі я разумею і жыву гэтымі благаслаўленнямі як хрысціянін? Ці шукаю ў іх сваё шчасце? А можа, я проста выбіраю жыццё па правілах?

Размова

Якія пачуцці нараджаюцца ўва мне,
калі я малюся
або разважаю над Словам Божым?
Я ўяўляю, як Езус стаіць або сядзіць
побач са мной,
і адкрываю Яму сваё сэрца.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'