User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2017-09-12

Божая прысутнасць

Божа, дапамажы мне
быць жывым
у Тваёй святой прысутнасці.
Агарні мяне сваёй любоўю.
Няхай маё сэрца будзе адзіным з Тваім.

Свабода

Пане, дай мне ласку
быць вольным ад скрайнасцяў гэтага жыцця.
Не дазволь мне загразнуць у прагненні багацця.
Падтрымлівай маё сэрца і розум свабоднымі,
каб любіць і служыць Табе.

Усведамленне

Дапамажы мне, Божа,
лепш усведамляць Тваю прысутнасць.
Навучы мяне пазнаваць Цябе ў іншых.
Напоўні маё сэрца ўдзячнасцю за выпадкі,
калі Твая любоў праявілася
праз клопат іншых пра мяне.

Слова Божае

Лк 6:12-19

Езус узышоў на гару памаліцца і правёў ноч у малітве да Бога. Калі настаў дзень, паклікаў сваіх вучняў і выбраў з іх Дванаццаць, якіх і назваў Апосталамі: Сымона, якога назваў Пятром, Андрэя, брата ягонага, Якуба і Яна, Філіпа і Барталамея, Мацвея і Тамаша, Якуба Алфеевага і Сымона, якога называлі Зілотам, Юду Якубавага і Юду Іскарыёта, які стаў здраднікам.

Езус сышоў з Дванаццаццю ўніз і стаў на раўніне. І быў там вялікі натоўп вучняў Ягоных і вялікае мноства людзей з Юдэі і Ерузалема, з узбярэжных ваколіц Тыра і Сідона.

Яны прыходзілі паслухаць Яго і аздаравіцца ад сваіх хваробаў. І тыя, хто цярпеў ад нячыстых духаў, вылечваліся. І ўсе людзі імкнуліся дакрануцца да Яго, таму што ад Яго сыходзіла сіла і вылечвала ўсіх.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • У некалькіх радках сённяшняга Евангелля святы Лука падсумоўвае жыццёвы шлях Езуса: малітва, фармаванне групы вучняў, прапаведванне, аздараўленне. А як выглядае маё жыццё? Магчыма, мне не хапае свабоды і мудрасці, каб дасягнуць раўнавагі, адзначанай адкрытасцю на патрэбы сваёй душы, на сяброў і на тых, хто ў бядзе.
  • Цяжка не дзівіцца таму, як Езус выбірае самых блізкіх вучняў. Сапраўды, Ён мог бы зрабіць гэта лепш. Прыходзіцца, аднак, узгадаць, што Ён выбраў і мяне – з маімі слабасцямі і абмежаваннямі, і тым самым адарыў мяне безумоўным даверам цяпер і на будучыню. Дапамажы, Пане, заўсёды дзякаваць і давяраць Табе.

Размова

Ці кранула Мяне Божае Слова?
Ці сёння пакінула мяне халодным?
Можа, суцешыла мяне?
Прымусіла змяніць мае паводзіны?
Я ўяўляю, як Езус стаіць
або сядзіць побач са мной,
і я дзялюся з Ім маімі пачуццямі.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'