User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

штодзённая малітва - 2017-09-11

Божая прысутнасць

Чым часцей мы клічам Бога,
тым лепш адчуваем Яго прысутнасць.
Дзень за днём
мы набліжаемся
да Божага Сэрца, напоўненага Любоўю.

Свабода

Я буду прасіць Божай дапамогі,
каб вызваліцца ад сваёй заклапочанасці,
адкрыць сваё сэрца Богу
ў гэты час малітвы,
каб яшчэ больш
пазнаваць, любіць і служыць Яму.

Усведамленне

Я існую ў сетцы адносінаў –
з прыродай, людзьмі, Богам.
Я прасочваю сувязі гэтых звёнаў,
прыносячы ўдзячнасць жыццю,
якое цячэ па ім.
Некаторыя звёны гэтага ланцужка
зблытаныя або разарваныя,
і я адчуваю шкадаванне, гнеў, прыкрасць.
І я малюся аб дары прыняцця і прабачэння.

Слова Божае

Лк 6:6-11

Аднойчы ў шабат Езус увайшоў у сінагогу і навучаў. І быў там чалавек, які меў паралізаваную правую руку. А фарысеі і кніжнікі сачылі, ці не будзе Езус аздараўляць ў шабат, каб знайсці, у чым абвінаваціць Яго.

Ён жа, ведаючы думкі іхнія, сказаў чалавеку, у якога была паралізавана рука: Падыміся і стань пасярэдзіне. Той падняўся і стаў.

 Тады Езус сказаў ім: Я пытаюся ў вас, ці дазволена ў шабат рабіць дабро або рабіць зло; уратаваць душу ці загубіць?

 І, паглядзеўшы на ўсіх іх, сказаў таму: Працягні руку сваю. Той зрабіў гэта, і выздаравела рука ягоная.

 А яны ж напоўніліся лютасцю і абмяркоўвалі паміж сабою, што б зрабіць з Езусам.

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Нас непрыемна ўражвае рэакцыя кніжнікаў і фарысеяў, як перад, так і пасля аздараўлення чалавека з паралізаванай рукой. Але я павінен уважліва прыгледзецца да сябе, ці не закрываю я сэрца на цярпенні іншых і нават на прысутнасць Бога па тых жа прычынах. Я прашу Езуса даць мне спагадлівае сэрца, чулае і свабоднае настолькі, каб сустрэцца з пакутамі людзей.
  • Тагачасныя рэлігійныя правадыры народа, раззлаваныя аздараўленнем у суботу, адразу ж збіраюцца разам, каб абмеркаваць, як ім спыніць Езуса. Я малюся за Святога Айца і за ўсіх рэлігійных лідэраў, каб яны заўсёды ведалі, як рэагаваць згодна з Евангеллем на ўсё новае, што часам выглядае шакуючым.

Размова

Што адбываецца ў маёй душы
падчас малітвы?
Я адчуваю суцяшэнне, неспакой
або застаюся абыякавым?
Я ўяўляю, што Езус стаіць або сядзіць
вельмі блізка ад мяне,
і дзялюся з Ім усім, што адчуваю.

Заканчэнне

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на вякі вечныя.

Амэн

Мы будзем рады пачуць вашыя водгукі, прапановы і пажаданні, звязаныя з Прасторай малітвы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'