User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

Prayer Advice - 07/07/2019 - 00:00

Хрыстус з’яднаў у сабе ўсё: неба і зямлю, час і вечнасць, цела і дух, асобу і грамадства. Распазнавальным знакам гэтай еднасці і паяднання ўсяго ў сабе з’яўляецца спакой. Хрыстус «ёсць нашым спакоем» (Эф 2, 14). Евангельскае пасланне заўсёды пачынаецца прывітаннем спакою, а спакой завяршае кожную хвіліну і ўмацоўвае сувязі паміж вучнямі. Спакой з’яўляецца магчымым, бо Пан перамог свет і яго пастаянныя канфлікты, «усталяваўшы спакой праз кроў Яго крыжа» (Клс 1, 20). Але калі даходзім да глыбіні гэтых біблійных тэкстаў, адкрываем, што першым асяроддзем, у якім мы пакліканы да спакою сярод адрозненняў, з’яўляецца наш унутраны свет, нашае ўласнае жыццё, якое заўсёды знаходзіцца ў небяспецы дыялектычнага рассейвання 183 . Цяжка пабудаваць сапраўдны грамадскі спакой са скалечанымі сэрцамі, разбітымі на тысячы кавалкаў.

Папа Францішак "Evangelii gaudium", 229

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'