User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.
кастрычніка 2016
Штодзённае прынашэнне : 

Ойча, мы схіляемся перад Сэрцам Твайго Сына, якое знявечана жорсткасцю людзей, але застаецца знакам трыумфу любові і прыкладам для нас.

Навучы нас бачыць Хрыста ў сваім жыцці, каб прапанаваць Яму жывое служэнне, напоўненае  любоўю да нашых братоў і сёстраў.

Я малюся з Марыяй і ўсім Касцёлам у наступных інтэнцыях Святога Айца на гэты месяц:

Інтэнцыі гэтага месяца:
Агульная: 

Каб журналісты ў сваёй прафесійнай працы заўсёды кіраваліся пашанаю ў адносінах да праўды і моцным пачуццём этыкі.
 

Евангелізацыйная: 

Каб Сусветны місійны дзень аднаўляў ва ўсіх хрысціянскіх супольнасцях радасць і адказнасць у абвяшчэнні Евангелля.
 

Журналісты

 Хрыстус не быў двухсэнсоўным наконт праўды, калі казаў нам: “Праўда зробіць вас свабоднымі”, і журналістаў матывуе гэтае імкненне адкрываць праўду сваім чытачам і слухачам, дзе б яны ні знаходзіліся. Менавіта такі ідэалізм: “казаць так, як ёсць”, а не так, каб спадабацца істэблішменту, даў пачатак добрай журналістыцы.

Канешне, гэта каштуе, не толькі таму, што пакрыўджаныя партыі і дзяржавы больш схільныя “стрэліць у пасланца”, чым разгледзець узнятую праблему і зрабіць штосьці дзеля яе вырашэння. Гэты пачатковы ідэалізм можа быць страчаны, калі пачынаюць занадта шмат спасылацца на ўсюдыісных лабістаў і піяршчыкаў замест таго, каб цяжка і мазольна працаваць у пошуках праўды.

Каб абараніць свой ідэалізм, журналісты павінны захаваць энтузіязм, з якім яны пачыналі свой прафесійны шлях. У сутыкненні з цынізмам і вечнымі дэдлайнамі, гэта можа быць складана. Моцнае пачуццё этыкі, заснаванае на хрысціянскіх каштоўнасцях сумленнасці і працавітасці, здолее ўзняць журналіста над гэтымі перашкодамі і запэўніць яго, што праўду – і адпаведную ёй свабоду – ён прапануе грамадству па-сапраўднаму.

- Sean Ryan, вытрымкі з кнігі Living Prayer