User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

Мк 6:7-13

Слова Божае

Езус паклікаў Дванаццаць і пачаў высылаць іх па двое, і даў ім уладу над нячыстымі духамі. І наказаў ім не браць у дарогу нічога, апрача толькі кія: ні хлеба, ні торбы, ні медзі ў поясе, але абувацца ў сандалі і не апранаць дзвюх вопратак.

І сказаў ім: Калі дзе ўвойдзеце ў дом, заставайцеся там, пакуль не выйдзеце адтуль. І калі ў якім месцы не прымуць вас і не будуць слухаць вас, то, выходзячы адтуль, абтрасіце пыл, што пад нагамі вашымі, дзеля сведчання супраць іх.

І, пайшоўшы, яны прапаведавалі пакаянне; і выганялі шмат дэманаў, і шмат хворых намашчвалі алеем, і вылечвалі.

Мк 6:7-13
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Апосталы павінны давяраць Божай волі. І Езус ёсць для іх аўтарытэтам. Ён не просіць іх рабіць больш, чым робіць Ён сам: Ён ужо пакінуў дом і сям'ю і стаў падарожным прапаведнікам. Ён жыве на ўзбоччы грамадства, змагаецца са злом і запрашае людзей да глыбокіх адносінаў з Богам.
    • Езус супраць любых формаў дамінавання, і Ён хоча, каб мы былі на Яго баку. Ён змагаецца за бедных і выгнаннікаў, вызваляе апантаных дэманамі ці ахопленых хваробай.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Ёсць мноства рэчаў, якія я лічу "сваімі". Ці сапраўды яны робяць маё жыццё лепшым, а мяне свабодным?
    • Я заклікаю памятаць у малітве пра тых, хто залежны ад даўгоў, уласнасці, звычак і ўсяго таго, што іх абмяжоўвае. Я малюся аб тым, каб я мог жыць, як апостал, здольны выконваць волю Бога.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'