User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

Мц 5:43-48

Слова Божае

Езус сказаў сваім вучням: Вы чулі, што сказана: Любі бліжняга свайго і ненавідзь ворага свайго. А Я кажу вам: любіце ворагаў вашых і маліцеся за тых, хто пераследуе вас, каб сталіся вы сынамі Айца вашага, які ў нябёсах. Бо Ён загадвае сонцу свайму ўзыходзіць над дрэннымі і добрымі і пасылае дождж на справядлівых і несправядлівых.

Бо, калі вы будзеце любіць тых, хто любіць вас, якую маеце ўзнагароду? Ці ж не тое самае робяць і мытнікі? І калі вітаеце толькі братоў вашых, што асаблівага робіце? Ці ж не тое самае робяць і язычнікі? Таму будзьце дасканалымі, як дасканалы Айцец ваш Нябесны.

Мц 5:43-48
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Езус вучыць любіць мацней, такой любоўю, як Айцец Нябесны любіць усё стварэнне. Не абмяжоўвай сваю любоў камфортам уласнага сацыяльнага асяроддзя, каб быць здольным да стваральнай працы, як Айцец.
    • Сённяшні заклік Езуса цяжкі для цябе ці сугучны таму, што адчуваеш у сваім сэрцы?
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Малітва і любоў могуць ісці разам. Малітва за іншага чалавека скіроўвае нашае сэрца да яго або да яе. Гэта адзін са спосабаў прабачэння і крок на шляху да ацалення. Гледзячы на іншага чалавека, мы можам убачыць, як Божая любоў праліваецца на кожнага.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Езус прагне, каб мы любілі нават тых, хто з дзейснай варожасцю адносіцца да нас. У гэтым Ён сам з’яўляецца вобразам свайго Айца, які не адлучае “несправядлівых” ад сваёй зычлівасці, спасылаючы ім цяпло і дождж.
    • Сапраўды, усюды, дзе людзі не выконваюць гэтай запаведзі, яны ў выніку трапляюць у бязвыхаднае становішча ў чалавечых адносінах, а менавіта – у замкнёнае кола “вока за вока”. Замест гэтага мы павінны накіраваць сваю энергію на знешні свет, нават калі здаецца, што ён нам не адказвае ўзаемнасцю, – мы павінны быць творцамі прынамсі невялічкай прасторы для некаторай ініцыятывы ў адказ.
    • Гэтае няспыннае стваранне шансаў для адказу і можна назваць тым, што найперш робіць Стварыцеля і Нябеснага Айца «дасканалым».

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'