Sacred Space User Settings Menu

Пра “Прастору малітвы”

Крыніцай натхнення для “Прасторы малітвы” з’яўляецца духоўнасць св.Ігнацыя Лаёлы, які належаў да народа баскаў і жыў у 16 стагоддзі, заснавальніка Таварыства Езуса (езуітаў). Яго пазнанне Божага дзеяння ўнутры чалавечага сэрца, запісанае ў кнізе «Духоўных Практыкаванняў» і перададзенае яго духоўным сынам, дапамагло бясконцай колькасці людзей на працягу стагоддзяў; яно не перастае быць патрэбным і сёння.

Sacred Space ('Прастора Малітвы') - гэта праект ірландскай правінцыі Таварыства Езуса. Сайт паўстаў у сценах інфармацыйнага цэнтра езуітаў у Ірландыі ў 1999 г. За кароткі час ён стаў шматмоўным.

Выкарыстанне “Прасторы малітвы”

Гэта можа здацца дзіўным - маліцца за камп’ютарам, седзячы за маніторам або выкарыстоўваючы смартфон, асабліва калі вакол знаходзяцца іншыя людзі ці адцягвае ўвагу шум. Але Бог прысутнічае паўсюль, з усіх бакоў, няспынна спрабуючы дакрычацца да нас, нават у сітуацыях, калі Яго прысутнасць здаецца малаверагоднай. Калі мы разумеем гэта, то патрэбна толькі ледзь-ледзь практыкі, і ў нас атрымаецца маліцца ўсюды!

Старонкі сайта будуць суправаджаць вас падчас малітвы на працягу шасці этапаў, сярод якіх як падрыхтоўка цела і розуму, так і завяршальны роздум над урыўкам з Пісання, абраным спецыяльна для гэтага дня. Этапы наступныя:

- Божая прысутнасць

- Свабода

- Усведамленне

-Слова Божае

- Размова

- Заканчэнне

Гэтыя малітвы напісаны ад першай асобы, і яны маюць на ўвазе дзеянне, а не проста чытанне. Кожны этап ўяўляе сабой пэўнае практыкаванне або сузіранне / роздум і накіраваныя на тое, каб дапамагчы вам злучыцца з Богам і лепш убачыць Яго прысутнасць у вашым жыцці.

Тэксты Пісання

У якасці біблейскага тэксту для разважання звычайна бярэцца літургічнае чытанне Рымскай Каталіцкай Царквы. Выкарыстоўваецца пераклад Бібліі, здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ (www.catholic.by)

Іншае

Прадстаўленне, змест і тэксты, якія выкарыстоўваюцца на сайце, распрацаваны ў супрацоўніцтве з моўнымі камандамі розных краін. Па пытаннях узнаўлення асобных тэкстаў і іх частак вы можаце звярнуцца да адказнага за выпуск беларускай версіі (гл. раздзел Кантакты)

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'

In touch