User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

Сённяшняя малітва з Папам

January 2017
Штодзённае прынашэнне : 

Міласэрны Ойча, пачуй нашу ранішнюю малітву. Спашлі мне ласку кіраваць свае думкі да таго, што свята. Дазволь жыць у святле Тваёй любові, служачы іншым і дапамагаючы ім убачыць прыгажосць Бога. Я прыношу Табе гэты дзень у інтэнцыі, якую папа Францішак абраў на гэты месяц:
 

Евангелізацыйная інтэнцыя: :
For Evangelisation: 

Каб усе хрысціяне, захоўваючы вернасць вучэнню Пана, праз малітву і братэрскую любоў спрыялі вяртанню поўнай еднасці Касцёла і супрацоўнічалі, змагаючыся з сучаснымі выклікамі, якія стаяць перад чалавецтвам.
 

Хрысціянская еднасць

Пакора, лагоднасць і велікадушнасць – тры ключавыя элементы для будавання  адзінства ў Касцёле, падкрэсліў Францішак 21 кастрычніка 2016 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі. Святы Айцец заклікаў хрысціян адмовіцца ад зайздрасці, нянавісці і барацьбы.

“Злы дух заўсёды сее войны. Зайздрасць, нянавісць, барацьба, плёткі – гэта тое, што знішчае мір і перашкаджае еднасці”, - сказаў Святы Айцец. Ён заклікаў наследаваць параду Апостала Народаў: “паступаць годна паклікання, якім вы пакліканы, з усёю пакораю і лагоднасцю, з доўгацярплівасцю, церпячы адзін аднаго ў любові”.

Там дзе няма пакоры, ёсць пыха, якая правакуе войны, жаданне перамагчы іншага і веру ва ўласную перавагу. “Без пакоры няма міру, а без міру, няма адзінства”, - сказаў Пантыфік.

Святы Айцец з жалем заўважыў, што людзі амаль развучыліся лагодна размаўляць і часта абгаворваюць адзін аднаго. Але важнай з’яўляецца лагоднасць, здольнасць быць цярплівымі да хібаў іншых, “рэчаў, якія нам не падабаюцца”.

Яшчэ адным фундаментальным элементам еднасці Францішак назваў велікадушнасць: здольнасць мець вялікае сэрца, у якім хапае месца для ўсіх.

 

Францішак пра фундамент адзінства Касцёла (Ватыканскае радыё)

 

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'