Sacred Space User Settings Menu

Сардэчна вітаем! Запрашаем вас затрымацца на некалькі хвілін у ‘Прасторы малітвы’, каб пабыць з Богам – тут і зараз, перад экранам камп'ютара. У гэтым вам дапамогуць увядзенне ў малітву і ўрывак Святога Пісання, абраны на сёння.

Пачаць малітву »

Для разважання і малітвы на гэтым тыдні

Урачыстасць Спаслання Духа Святога - гэта свята Касцёла, спрэчкі з-за якога не спыняюцца на працягу многіх стагоддзяў.

«Кажуць, што самае парадаксальнае ў Касцёле тое, што ён па сутнасці сваёй традыцыйны і рэвалюцыйны адначасова.

У Касцёла толькі адно жывое вучэнне, і таму ён традыцыйны. Паўната хрысціянскай праўды ўжо адкрыта, але да канца не асэнсавана і не ўвасоблена ў жыццё. Касцёл жыве ісцінай, якую Бог удыхнуў у яго Духам Святым і якую ніколі не зменіць ніякая іншая вышэйшая ісціна. Але традыцыя - гэта заўсёды і рэвалюцыя, таму што па прыродзе сваёй яна іншароднaя тым каштоўнасцям і нормам, якія народжаны чалавечым запалам. Тым, хто любіць грошы, задавальненні, славу, уладу, традыцыя кажа: «Будзьце жабракамі, дапамажыце бяздольным, станьце апошнімі сярод людзей, жывіце з пагарджанымі, любіце бліжніх, служыце ім, а не прымушайце іх служыць сабе. Не паўставайце супраць тых, хто вамі пагарджае; маліцеся за тых, хто прычыняе вам боль. Не шукайце задавальненняў; адвярніцеся ад таго, што цешыць розум і пачуцці; шукайце Бога ў голадзе, смазе, цемры, у пустынях духу, дзе, як вам здаецца, блукаюць адны вар`яты. Вазьміце на сябе цяжар Крыжа Хрыстовага, Яго пакору, беднасць, паслухмянасць, самаадрачэнне, і знойдзеце спакой душам вашым...»

Вось - самая радыкальная рэвалюцыя, да якой калі-небудзь заклікалі. Мала таго, гэта - сапраўдная рэвалюцыя, таму што забівае ў нас таго, каго мы прывыклі лічыць сваім «я». Усе ж іншыя - забіваюць кагосьці іншага ». Рэвалюцыя, пра якую піша Томас Мэртан, знішчае ўсё старое і непатрэбнае, «трухлявае», ачышчаючы і змяняючы нас у Духу.

 

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'